Айзэк Азімаў
| Айзэк Азімаў | |
| Isaac Asimov | |
Айзэк Азімаў у 1956 годзе |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні: | Ісаак Юдавіч Азімаў |
| Нарадзіўся: | 2 студзеня 1920 |
| Памёр: | 6 красавіка 1992 |
| Грамадзянства: | ЗША |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | біяхімік, навэліст, пісьменьнік, гісторык, гумарыст |
| Жанр: | навуковая фантастыка |
| Дэбют: | У палоне ў Вэсты |
| Прэміі: | Хьюга, Нэб’юла |
| www.asimovonline.com | |
А́йзэк Азі́маў (2 студзеня 1920, Пятровічы, БССР, цяпер Смаленская вобласьць, Расея — 6 красавіка 1992, Нью-Ёрк) — амэрыканскі біяхімік і пісьменьнік навуковай фантастыкі.
[рэдагаваць] Біяграфія
Айзэк нарадзіўся ў габрэйскай сям’і. Яго бацькі, Хана-Рахіл Ісакаўна Берман і Юда Аронавіч Азімаў былі млынарамі.
У 1923 годзе сям’я Азімава імігравала ў ЗША. У канцы 1930-х гадоў Айзэк паступіў на хімічны факультэт Калюмбійскага ўнівэрсытэту. У 1939 годзе дэбютаваў у журнале «Amazing Stories» аповесьцю «У палоне ў Вэсты» (Marooned off Vesta). Тытул магістра біяхіміі ён атрымаў у 1941 годзе. Чатырохгадовы перапынак у адукацыі выклікала Другая сусьветная вайна. Доктарам біяхіміі Азімаў стаў у 1948 годзе. У наступным годзе ён атрымаў працу выкладчыка мэдыцынскага факультэту Бостанскага ўнівэрсытэту, дзе ў 1951 годзе стаў асыстэнтам, а ў 1955 годзе асацыяваным прафэсарам біяхіміі. У гэты час асноўны свой прыбытак Азімаў атрымліваў ужо ад сваёй пісьменьніцкай дзейнасьці.
1 ліпеня 1958 году Азімаў спыніў сваю навуковую кар’еру на карысьць кар’еры пісьменьніка. Тытул ганаровага прафэсара яму прысвоілі ў 1979 годзе.
Айзэк Азімаў памёр 6 красавіка 1992 году ад сардэчнай і ныркавай нястачы выкліканай СНІДам, якім ён заразіўся пад час апэрацыі на сэрцы ў 1983 годзе.
Азімаў адзін зь вядомейшых пісьменьнікаў сусьветнай навуковай фантастыкі, зьяўляецца аўтарам амаль пяцісот кнігаў як мастацкіх так і навукова-папулярных. Некалькі яго твораў былі экранізаваныя. Самымі вядомымі зьяўляюцца: Я, робат (I, Robot, 2004) і Двухсотгадовы чалавек (Bicentennial Man, 1999). Яго творчасьць адзначаная пяцьцю прэміямі Хьюга (1963, 1966, 1973, 1977, 1983), дзьвюма прэміямі Нэбьюла (1972, 1976), а таксама шматлікімі іншымі ўзнагародамі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Айзэк Азімаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў