Айла Сэк’юра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айла Сэк’юра
Пэрсанаж «Зорных войнаў»
Расатўілекі
Родная плянэтаРайлат
Належыць даДжэдаі, Галяктычная рэспубліка
Дзейнасьцьмагістар-джэдай
Стацьжаночая
Рост178 см
Вочыкарычневыя
Зброяблакітны сьветлавы меч
Здымкі
АкторЭмі Ален

А́йла Сэк’ю́ра (па-ангельску: Aayla Secura; ?, Райлат — 19 ДБЯ, Фэлюцыя) — пэрсанаж сусьвету «Зорных войнаў», тўілеканка-джэдай. Эпізадычна прадстаўленая ў фільмах «Атака клонаў» і «Помста сытхаў», а таксама іншых творах пашыранага сусьвету.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Айла Сэк’юра была падаванкай Кўінлана Воса, а пазьней і ягонага майстра Толмэ. Пад уплывам Цёмнага боку вызваліла цёмнага джэдая расы анзаці і пэўны час была ягонай вучаніцай, аднак пазьней дзякуючы Кўінлану Восу вярнулася на Сьветлы бок.

Ужо ў званьні рыцара джэдая брала ўдзел у клянічных войнах. Адна зь нямногіх джэдаяў, якія ацалелі ў бітве за Джэанозыс.

Забітая аддзелам клонаў на плянэце Фэлюцыя пасьля ўвядзеньня канцлерам Палпатынам у дзеяньне Загаду 66.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]