Айнская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Айну
アイヌイタ, «айну ітак»
Ужываецца ў Японія, Расея
Рэгіён Хакайда, Курыльскія выспы, Камчатка, Тахоку (на Хонсю)
Колькасьць карыстальнікаў больш за 1000
Клясыфікацыя ізаляваная мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў -
Рэгулюецца -
Код мовы
ISO 639-1 няма
ISO 639-2(B) mis
ISO 639-2(T) mis
SIL AIN

Мова айну (アイヌイタ, вымаўляецца: айну ітак) — мова айнаў, якія жывуць на поўначы Японіі, і раней жылі на Сахаліне. Хоць яна тыпалягічна трошкі падобная да японскай мовы, мова айну — ізаляваная мова, гэта значыць, яна ня мае ніякіх роднасных моў.

Большая частка ведаў пра мову айну на Сахаліне атрымана дзякуючы Браніславу Пілсудзкаму, польскаму антраполягу, які быў сасланы туды за расейскай імпэрыяй за палітычныя злачынствы напрыканцы 19 стагодзьдзя — пачатку 20 стагодзьдзя.

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мова айну амаль зьніклая; колькасьць яе носьбітаў вельмі малая і хутка зьмяншаецца. Падлікі ў 1996 згадвалі толькі 15 чалавек, якія ўжываюць яё штодзённа. Хаця апошнім часам колькасьць носьбітаў пачала павялічвацца, галоўным чынам за кошт айнаў, якія вучаць яе як другую мову (пасьля японскай).

Фаналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Структура склада ў мове ЗГ(З).

У мове 5 галосных:

i     u
e     o
   a

Зычныя:

p   t   k   ʔ
    s       h
    c
w   y
m   n

    r

/y/ абазначае гук [й]. /c/ ужываецца для абазначэньня гукаў [ш, ч, дж, дз]. Глятальны плазіўны /ʔ/ ня пішацца, ён зьяўляецца на пачатку складоў калі няма іншага зычнага.

/ti/ вымаўляецца як [чы]; /s/ звычайна гучыць як [ш] перад /i/ і на прыканцы складоў. Вымаўленьне залежыць ад дыялекта, напрыклад у сахалінскім дыялекце гукі /p, t, k, r/ напрыканцы склада зьліваюцца з /h/.

Мова айну мае тонавы націск: словы, якія маюць корань і афіксы вымаўляюцца з высокім тонам, які падае на корань. іншыя словы маюць націск на першы склад, калі ён закрыты ці зьяўляецца дыфтонгам. Інакш тонавы націск падае на другі склад.

Тыпалёгія і граматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мова айну належыць да тыпу SOV, з постпазыцыяй (прыназоўнікі, паказальнікі склона і ролі назоўніка ў сказе, зьмяшчаюцца пасьля назоўнікаў). Дзейнік і прамое дапаўненьне звычайна ня маюць паказьнікаў склону. Назоўнікі групуюцца, і мадыфікуюць адзін аднаго; галоўны знаходзіцца напрыканцы ланцуга. Дзеясловы дзеляцца на пераходныя і непераходныя.

Артаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не існуе фармальнай артаграфіі для пісьма на мове айну. Ужываюцца розныя альфабэты, створаныя лінгвістамі на базе лацінскага альфабэта, або японскую сыстэму катакана. Шэраг сымбаляў Unicode Katakana Phonetic Extensions (31F0-31FF) [1], [2] зьмяшчае сымбалі для напісаньня айну.

Вусная літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе багатая традыцыя вусных гераічных эпасаў, якія называюцца юкары. Мова гэтых аповедаў захавала трохі архаізмаў, напрыклад: мае больш флексіяў.

Прыклад тэкста: Ойча наш[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Kando otta an chikoro Michi,
E kon reihei orota aeoripak kuni ne ki wa un kore.
E koro moshiri ekte wa un kore.
E kor' irenga kando otta an korachi,
moshir’otta ne yakka une no aki kuni ne ki wa un kore.
Kesto kesto chi e kunip tanto ne yakka un kore.
Chi utara anak ne chikoro ashosere utara tusare okere korachi,
chikoro shosep ne yakka tusare wa un kore.
Chi utara anak ne iteki akoramnukara kuni ne ki wa un kore;
koroka wenbe orowa no un ohaitare wa un kore.