Айнтрахт Браўншвайг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айнтрахт
Поўная назва Braunschweiger Turn- und Sportverein Eintracht
Заснаваны 15 сьнежня 1895
Горад Браўншвайг, Нямеччына
Стадыён Айнтрахт
Умяшчальнасьць: 25 540
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2022—2023 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
eintracht.com (ням.)

«Айнтрахт» (па-нямецку: Braunschweiger Turn- und Sportverein Eintracht von 1895 (BTSV)) — нямецкі футбольны клюб з гораду Браўншвайгу. Клюб быў заснаваны ў 1895 годзе інжынэрам Карлям Шапэрам, як «Fußball- und Cricket Club Eintracht Braunschweig» (футбольны й крыкетны клюб Айнтрахт Браўншвайг), пры гэтым сярод чальцоў-заснавальнікаў былі галоўным чынам маладыя футбалісты з вуліцы, гарачыя ахвотнікі гуляць у футбол. Па выніках сэзону 2012—2013 гадоў у другой Бундэсьлізе, у якім «Айнтрахт» заняў другое месца, пасьля доўгага перапынку клюб вярнуўся ў элітны дывізіён.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1963 па 1985 гады клюб гуляў у першай Бундэсьлізе. Чэмпіён Нямеччыны 1967 году. 4 разы ў 1960—1970-х гадох клюб браў удзел у эўракубках. У сэзоне 1967—1968 гадоў «Айнтрахт» дайшоў да чвэрцьфіналу Кубка чэмпіёнаў, дзе сустрэўся зь «Ювэнтусам». У першым матчы ў Браўншвайгу нямецкі клюб, тройчы забіўшы да перапынку, выйграў зь лікам 3:2. У зваротным матчы ў Турыне да 88-й хвіліны лік ня быў адкрыты, што задавальняла «Айнтрахт», але затым у браму нямецкага клюбу быў прызначаны пэнальці, які рэалізаваў абаронца Джанкарлё Бэрчыльліна, і гэта дазволіла «Ювэнтусу» выйсьці ў паўфінал за кошт большай колькасьці мячоў, забітых на чужым полі. У сэзоне 1977—1978 гадоў у першым раўндзе Кубка УЭФА клюб з Браўншвайгу здолеў выбіць з барацьбы кіеўскае «Дынама». У трэцім раўндзе «Айнтрахт» двойчы прайграў будучаму ўладальніку Кубка нідэрляндзкаму клюбу ПСВ.

З 1993 па 2011 гады клюб з 18 сэзонаў 15 правёў у трэцяй па ўзроўні лізе Нямеччыне, толькі тройчы паднімаючыся ў другую Бундэсьлігу. У сэзоне 2012—2013 гадоў за тры тура да канчатку сэзону ў другой Бундэсьлізе «Айнтрахт» забясьпечыў сабе вяртаньне ў першую лігу. Асабліва клюбу атрымаўся старт сэзону: у першых 14 матчах было здабыта 10 перамог пры 4 нічыіх. Да посьпеху клюб прывёў 39-гадовы трэнэр Торстэн Лібэркнэхт, які ў 2003—2007 гадох скончыў кар’еру ў «Айнтрахце». Важкі ўнёсак зрабіў кангалескі форвард Дамінік Кубмэля, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру. Для таго, каб выйсьці ў Бундэсьлігу «Айнтрахту» запатрабавалася ўсяго толькі 2 сэзоны: клюб толькі ў сэзоне 2010—2011 гадоў здолеў падняцца з трэцяй лігі. Характэрна, што перад сэзонам 2012—2013 гадоў клюб з падачы заўзятараў вырашыў вярнуцца да круглай эмблемы, якая выкарыстоўвалася камандай у 1960—1970-х гадох у пэрыяд найвялікшых посьпехаў, і ад якой адмовіліся на карысьць ромбападобнай, якая была створана ў 1986 годзе неўзабаве пасьля вылету з Бундэсьлігі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]