Айнтрахт Франкфурт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Айнтрахт Франкфурт
Eintracht Frankfurt Logo.svg
Поўная назва Eintracht Frankfurt e.V.
Заснаваны 1899
Горад Франкфурт-на-Майне, Нямеччына
Стадыён Комэрцбанк-Арэна
Умяшчальнасьць: 51 500
Галоўны трэнэр Томас Шааф
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2013—2014 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Айнтрахт Франкфурт (па-нямецку: Eintracht Frankfurt) — нямецкі футбольны клюб з гораду Франкфурт-на-Майне. Заснаваны ў 1899 годзе. Чэмпіён Нямеччыны і чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1980). З 1925 году «Айнтрахт» праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Комэрцбанк-Арэна».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1899—1939[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 сакавіка 1899 году ў Франкфурце-на-Майне былі заснаваныя клюбы «Frankfurter Fußball-Club Victoria von 1899» і «Frankfurter Fußball-Club Kickers von 1899». 5 красавіка 1908 году гулец «Kickers» Фрыц Бэкер забіў два галы ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі — першай гульні нямецкай зборнай па футболе. У тым жа 1908 годзе да «Kickers» далучыўся клюб «1. Frankfurter Hockeyclub». У 1911 годзе ў выніку аб’яднаньня «Kickers» і «Victoria» зьявіўся новы футбольны клюб — «Frankfurter Fußballverein (Kickers-Victoria) von 1899». У 1914 годзе пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны чэмпіянат краіны быў спынены, а большасьць гульцоў аб’яднанага клюбу сышлі на вайну.

Вярнуўшыся з вайны футбалісты «Kickers-Victoria» ўзнавілі клюб, а ў красавіку 1920 году яны аб’ядналіся з «Frankfurter Turngemeinde» (заснаваны ў 1861 годзе) і арганізавалі новы клюб — «Turn-und Sportgemeinde Eintracht Frankfurt von 1861». Менавіта ў гэты час ў назьве клюбу ўпершыню зьявіліся словы «Айнтрахт» (ням. Eintracht — аднадушнасьць, згода). У 1927 годзе з-за ціску Нямецкай гімнастычнай Асацыяцыі клюб быў расфармаваны й створаны дзьве новыя каманды — «Turngemeinde Eintracht Frankfurt von 1861» і «Sportgemeinde Eintracht Frankfurt (FFV) von 1899», якія, аднак, праіснавалі нядоўга.

1945—1960[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Другой сусьветнай вайны, новасфармаваны клюб «SG Eintracht 1946» атрымаў перамогу ў Кубку Гэсэна. У 1954 годзе гулец «Айнтрахту» Альфрэд Пфаф у складзе зборнай ФРГ стаўся чэмпіёнам сьвету. У 1959 годзе «Айнтрахт», перамогшы ў Бэрліне «Кікерс Офэнбах», у першы й апошні раз у сваёй гісторыі стаўся чэмпіёнам Нямеччыны. У 1960 годзе «Айнтрахт 1946» стаўся першым фіналістам Кубка чэмпіёнаў зь Нямеччыны. У Глазга франкфуртцы былі разгромленыя мадрыдзкім «Рэалам» зь лікам 3:7. Два мячы з трох забіў форвард Эрвін Штайн.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1 жніўня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Брамнікі
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Кевін Трап 1990
30 Сьцяг Нямеччыны Бр Фэлікс Відвальд 1990
Абаронцы
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Марка Рус 1985
5 Сьцяг Пэру Аб Карляс Самбрана 1989
6 Сьцяг Нямеччыны Аб Бастыян Ачыпка 1989
15 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Канстант Джакпа 1986
17 Сьцяг Нямеччыны Аб Аляксандар Мадлюнг 1982
22 Сьцяг ЗША Аб Тымаці Чандлер 1990
23 Сьцяг Бразыліі Аб Андэрсан Бамба 1988
31 Сьцяг Нямеччыны Аб Давід Кінсамбі 1995
Паўабаронцы
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Ян Розэнталь 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Паўабаронцы
8 Сьцяг Японіі ПА Такашы Інуі 1988
13 Сьцяг Нямеччыны ПА Мартын Ляніх 1984
14 Сьцяг Нямеччыны ПА Аляксандар Маер 1983
16 Сьцяг Нямеччыны ПА Штэфан Айгнэр 1987
18 Сьцяг Нямеччыны ПА Ёганэс Флюм 1987
20 Сьцяг Японіі ПА Макото Газэбэ 1984
21 Сьцяг Нямеччыны ПА Марк Штэндэра 1995
27 Сьцяг Сэрбіі ПА Аляксандар Ігнёўскі 1991
28 Сьцяг Нямеччыны ПА Соні Кітэль 1993
32 Сьцяг Нямеччыны ПА Джоэль Гэрэзгіэр 1995
Нападнікі
9 Сьцяг Швайцарыі Нап Гарис Сеферович 1992
10 Сьцяг Чэхіі Нап Вацлаў Кадлец 1992
11 Сьцяг Парагваю Нап Нельсон Вальдес 1983
19 Сьцяг Бразыліі Нап Лукас Пиазон 1994
24 Сьцяг Нямеччыны Нап Лука Валдшмідт 1996

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]