Айнур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

А́йнур (на квэнья Ainur — сьвятыя) — у легендарыюме Дж. Р. Р. Толкіна першыя параджэньні Эру Ілуватара, створаныя ім да Эа і Арды.

Па сваёй магутнасьці Айнур саступаюць толькі Ілуватару, і кожны зь іх разумее толькі частку розуму Ілуватара. Нікому з Айнур не вядомая ўся паўната задумаў Эру. Першапачаткова Айнур гаварылі з Эру і сьпявалі яму паасобку. Затым па яго загадзе яны зьлілі свае галасы ў Музыцы Айнур, зь якой у пустэчы сьвету ўзьнікла вялікае бачаньне. Ілуватар зрабіў Музыку Айнур бачнай, і так зьявіліся Эа і Арда.

Частка Айнур, якая пажадала гэтага, увайшла ў Эа і сфармавала Арду Дзяцей Ілуватара (Сонечную сыстэму). Гэтых Айнур эльфы называюць Валар, ці Стыхіямі.

Айнур, якія валодаюць меншай моцай і веданьнем, называюць Маяр.

Большая частка Айнур ўсё ж засталася разам з Ілуватарам.