Айхал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Айхал (па-расейску: Айхал, па-якуцку: Айхал /Слава/) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Мірнінскім улусе (раёне) Рэспублікі Саха (Якутыя) Расейскай Фэдэрацыі. Разьмешчаны за 60 км на поўдзень ад г. Удачны, ля ракі Сахсалах і за 500 км на поўнач ад г. Мірны.

Заснаваны ў 1961 г. з адкрыцьцём у 1960 г. кімбэрлітавай трубкі «Айхал», ад 1962 г. рабочы пасёлак.

Насельніцтва: 5386 (1970), 5440 (1979), 11552 (1989) 15782 (2002), 15208 (2010).

У жніўні 1978 г. на глыбіні 577 м на аб’екце «Каратон-3» (39 км ад пасёлка) быў зьдзейсьнены прамысловы ядзерны выбух магутнасьцю 19 клт па заказу Міністэрства геалёгіі СССР з мэтай «сейсмічнага зандзіраваньня» зямных нетраў. Узьнікла радыеактыўная хмара, якая накрыла пасёлак.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Айхал. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 37.