Ай-Пэтры
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ай-Пэтры (па-ўкраінску: Ай-Петрі, па-крымску: Ay Petri) — адна з найболей вядомых вяршынаў Крымскіх гораў, вышыня — 1234,2 м. Знаходзіцца на Ай-Пэтрынскай яйле на поўнач ад Алупкі над горадам Караіз. Назоў гары паходзіць з грэцкае мовы, азначае «гара Сьвятога Пятра».
Вяршына Ай-Пэтры зьяўляецца самым ветраным месцам ва Ўкраіне. На ёй 125 дзён на год дзьме вецер, ягоная хуткасьць дасягае 50 м/с.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ай-Пэтры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў