Акадэмія мастацтваў у Варшаве
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Акадэмія мастацтваў у Варшаве | |
|---|---|
| Akademia Sztuk Pięknych w Warszawie | |
|
|
|
| Заснаваны: | 1844 |
| Тып: | грамадзкі |
| Рэктар: | Ксавэры Півоцкі |
| Факультэтаў: | 6 |
| Колькасьць студэнтаў: | 1500 |
| Месцазнаходжаньне: | Варшава, Польшча |
| Кампус: | гарадзкі |
| Былыя назвы: | Szkołę Sztuk Pięknych |
| Вэб-сайт: | http://www.asp.waw.pl/ |
Акадэ́мія маста́цтваў у Варша́ве (па-польску: Akademia Sztuk Pięknych w Warszawie) — грамадзкая вышэйшая мастацкая навучальная ўстанова.
Зьмест |
[рэдагаваць] Апісаньне
Першапачаткова ў 1816 годзе пры Варшаўскім унівэрсытэце зьявіўся ў краіне першы мастацкі факультэт. У 1844 годзе на базе факультэту была створаная Школа мастацтваў. У 1904 Школа ператварылася ў самастойную Варшаўскую школу мастацтваў. У 1932 годзе Варшаўская школа мастацтваў была ператвораная ў Акадэмію.
Акадэмія мастацтваў у Варшаве зьяўляецца самай вядомай мастацкай ВНУ Польшчы.
[рэдагаваць] Колькасьць студэнтаў
Агульная колькасьць студэнтаў Акадэміі складае каля 1500 чалавек.
[рэдагаваць] Факультэты
У Акадэміі існуюць наступныя факультэты:
- Факультэт маляўнічага мастацтва
- Факультэт скульптуры
- Факультэт графікі
- Факультэт дызайну інтэр’ера
- Факультэт прамысловага дызайну
- Факультэт рэстаўрацыйнай справы і аховы помнікаў культуры
[рэдагаваць] Кошт навучаньня
Кошт навучаньня складае прыблізна €5000 на год.
[рэдагаваць] Крыніцы
- CD: Guidebook. Адкукацыя за мяжой. — Менск, люты 2005.

