Акадэмія навук Абхазіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Акадэмія навук Абхазіі (абх. Аҧсны Аҳәынҭқарра Академиа) — цэнтар фундамэнтальнай навукі, вышэйшая навуковая арганізацыя Абхазіі. Арганізаваная на падставе пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія ад 13 сьнежня 1993 № 83-с і ўказу Прэзыдэнта Рэспублікі Абхазія «Аб утварэньні Акадэміі навук Рэспублікі Абхазія» ад 26 сакавіка 1997. Выбары ў склад Акадэміі навук былі праведзеныя 30 кастрычніка 1997 аб’яднаным Навуковым саветам разавага функцыянаваньня.

Прэзыдэнтам Акадэміі навук Абхазіі з 1997 году зьяўляецца Шота Арыстава

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навуковая арганізацыя горад Асноўныя кірункі дзейнасьці
Абхаскі інстытут гуманітарных даследваньняў Сухумі гісторыя, краязнаўства, літаратура, мовазнаўства
Навукова-дасьледчы інстытут экспэрыментальнай паталёгіі і тэрапіі Сухумі мэдыцына, прыматалёгія
Сухумскі фізыка-тэхнічны інстытут Агудзера ядзерная энэргетыка
Навукова-дасьледчы Цэнтр курорталёгіі і нетрадыцыйнай мэдыцыны Сухумі мэдыцына, курорталёгія
Гідрафізычны інстытут Сухумі гідралёгія
Навукова-дасьледчы інстытут сельскай гаспадаркі Сухумі, Гульрыпш сельская гаспадарка
Навукова-дасьледчы інстытут батанікі Сухумі батаніка