Акала-саамская мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Акала-саамская мова Ču´kksuâlis |
|
| Ужываецца ў | Расеі |
|---|---|
| Рэгіён | Паўдзёны захад Мурманскае вобласьці (Кольская паўвыспа) |
| Колькасьць карыстальнікаў | вымерла (ёсьць некалькі чалавек зь веданьнем мовы) |
| Клясыфікацыя |
Уральская сям’я |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Рэгулюецца | — |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(B) | — |
| ISO 639-2(T) | — |
| SIL | sia |
А́кала-саа́мская мова (альбо ба́бінская саа́мская мова) — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць (прынамсі размаўлялі) ў этналякальным саамскім рэґіёне Сійда, у раёне некалькіх паселішчаў паўдзёнага захаду Кольскае паўвыспы (Акель і Чуксуал). 29 сьнежня 2003 году памёр апошні чалавек, для якога мова была роднай — Марыя Сергіна[1].
[рэдагаваць] Характарыстыка мовы
Раней часта лічылася дыялектам кільдзінскае саамскае мовы. Найбольш блізкая да колта-саамскае мовы, носьбіты якой пражываюць заходней.
Для характарыстыкі мовы ў нашыя часы сабрана нямала матэрыялаў, але акала-саамская мова ўсё роўна застаецца адной з самых маладасьледжаных саамскіх моваў.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Nordisk samekonvensjon(нарв.)
|
||||||||||||||||||||