Акапулька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Акапулька
Acapulco de Juarez
Акапулька
AyuAcaEscudo.png
Герб Акапулька
Краіна: Мэксыка
Штат: Герэра
Муніцыпалітэт: Акапулька-де-Хуарэс
Мэр: Мануэль Аньнёрвэ Баньнёс
Плошча: 1882,6 км²
Вышыня: 30 м н. у. м.
Насельніцтва: 673 479 чалавек[1] (2010)
Часавы пас: UTC-6
Тэлефонны код: +52 744
Паштовы індэкс: 39300—39898
Геаграфічныя каардынаты: 16°51′06″ пн. ш. 99°54′35″ з. д. / 16.85167° пн. ш. 99.90972° з. д. / 16.85167; -99.90972Каардынаты: 16°51′06″ пн. ш. 99°54′35″ з. д. / 16.85167° пн. ш. 99.90972° з. д. / 16.85167; -99.90972
Акапулька на мапе Мэксыкі
Акапулька
Акапулька
Акапулька
http://www.acapulco.gob.mx/

Акапу́лька, поўная назва — Акапулька-де-Хуарэс (па-гішпанску: Acapulco de Juarez) — партовы горад і турыстычны цэнтар на ціхаакіянскім узьбярэжжы Мэксыкі, штат Герэра. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага муніцыпалітэту. Разьмешчаны за 300 км на паўднёвы захад ад Мэхіка. Колькасьць насельніцтва, паводле зьвестак перапісу 2010 году, склала 673 479 чалавек.

З ацтэкскай назву гораду можна перакласьці як ácatlчарот ці трысьнёг, poloaзьнішчыць і coмесца, што азначае месца зьнішчанага чароту ці трысьнёгу[2].

У шэрагу з Канкунам, які знаходзіцца на Карыбскім узьбярэжжы, зьяўляецца адным з найдаўнейшых і найбольш вядомых марскіх курортаў краіны. У 1950-я гады праславіўся як улюбёны курорт галівудзкіх кінаславутасьцяў і міліянэраў. У цяперашні час — папулярны сярод мэксыканцаў курорт, вядомы сваім насычаным начным жыцьцём.

Празь дзіўнаватыя формы сваёй бухты, надзвыйчай падручнай для стаянкі суднаў, Акапулька зьяўляецца істотным портам з самага пачатку каляніяльнае гісторыі Мэксыкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Акапулькасховішча мультымэдыйных матэрыялаў