Аквэдук
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аквэдук (ад лац. Aqua — вада і лац. ducere — весьці) — вадавод (канал, труба) для падачы вады да населеных пунктаў, арашальных і гідраэнэргетычных сыстэмаў з разьмешчаных вышэй ад іх крыніцаў.
Аквэдукам ў больш вузкім дачыненьні называюць частку вадавода ў выглядзе моста над ярам, ракой, дарогай. Дастатковыя па шырыні аквэдукі маглі таксама выкарыстоўвацца суднамі (Водны мост). Аквэдук па сваёй структуры аналягічны віядуку, з тым адрозьненнем, што яго выкарыстоўваюць для пераносу вады замест арганізацыі дарогі або чыгункі.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аквэдук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў