Акерсхус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Akershus våpen.svg

Акерсхус (нар. Akershus) — адно з нарвэскіх фюльке. Мяжуе з фюльке Осла, Хэдмарк, Бускеруд, Оплан і Эстфол. Муніцыпалітэты Аскер і Бэрум зьяўляюцца эксклавамі Акерсхус, разьмяшчаючыся паміж Осла і Бускерудам. Акерсхус - другое па насельніцтву фюльке Нарвэгіі пасьля Осла, тут жыве дзесятая частка насельніцтва краіны. Органы мясцовай улады разьмешчаны ў Осла, хоць гэты горад адміністрацыйна не ўваходзіць у склад фюльке Акерсхус.