Аклагома
| Аклагома | |||||
|
|||||
| Мянушка | «Штат хапатліўцаў» | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Сталіца | Аклагома-Сіці | ||||
| Найбуйнейшы горад | Аклагома-Сіці | ||||
| Плошча | |||||
| 20-я па ЗША | |||||
| - агулам | 181 195 км² | ||||
| - % вады | 1,8 | ||||
| - шырата | 33°35' пн. ш. па 37°0' пн. ш. | ||||
| - даўгата | 94°29' з. д. па 103°0' з. д. | ||||
| Насельніцтва | |||||
| 28-е па ЗША | |||||
| - агулам | 3 687 050 (2009) | ||||
| - шчыльнасьць | 20,34/км² | ||||
| Дата заснаваньня | 16 лістапада 1907 (46-ы) | ||||
| Губэрнатар | Брэд Генры | ||||
| Часавы пас | Ціхаакіянскі час: UTC-6/-5 | ||||
| Афіцыйная старонка | |||||
Аклаго́ма (па-ангельску: Oklahoma) — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША. Насельніцтва 3,451 млн чалавек (27-е месца ў ЗША; 2000). Сталіца і найбуйнейшы горад — Аклагома-Сіці. Назва Аклагома паходзіць з індзейскай мовы чокта, у якой яна азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў», або «Штат землезахопніка» (па-ангельску: Sooner State).
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Плошча Аклагомы складае 181 196 км² (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Мізуры, на поўдні — з Тэхасом, на захадзе — зь Нью-Мэксыка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.
[рэдагаваць] Гісторыя
Да прыходу эўрапейцаў тэрыторыі Аклагомы насялялі індзейскія плямёны — Уічыта, Куапа, Код і Асаге. У XVI стагодзьдзі тут зьявіліся гішпанскія экспэдыцыі. Потым некаторы час тэрыторыю аспрэчвалі Гішпанія і Францыя.
У 1830-х Аклагома, якая мела статус Індзейскай тэрыторыі, стала адным зь месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасьці з Законам аб перасяленьні індзейцаў.
Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 годзе шматлікія плямёны, у прыватнасьці чэрокі, чокта і сэмінолы, склалі саюзніцкія дамовы з канфэдэратамі. Пасьля вайны, у 1866 годзе, фэдэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласьці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўраду ЗША.
Аклагома афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 году, стаўшы 46-м штатам.
[рэдагаваць] Эканоміка
Аснову эканомікі Аклагомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасьць.
[рэдагаваць] Гарады
| Гарады з колькасьцю жыхароў болей за 20 тысячаў па стане на 1 ліпеня 2004 году |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аклагома — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты |
Агаё · Аёва · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арканзас · Арызона · Арэгон · Ваёмінг · Вашынгтон · Вірджынія · Вісконсін · Вэрмонт · Гаваі · Джорджыя · Дэлавэр · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Канэктыкут · Кентукі · Луізыяна · Мантана · Масачусэтс · Мізуры · Мінэсота · Місысыпі · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Дакота · Паўднёвая Караліна · Паўночная Дакота · Паўночная Караліна · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта
|
| Фэдэральная акруга |
Вашынгтон, Акруга Калюмбія
|
| Астраўныя тэрыторыі | |
| Зьнешнія малыя выспы | |