Акмянскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Акмянскі раён Akmenės rajono savivaldybė |
|
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Летува |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Шавельскі павет |
| Адміністрацыйны цэнтар | Новыя Акмяны |
| Улучае | 6 старостваў |
| Найбуйнейшыя гарады | Новыя Акмяны, Вянта, Акмяны |
| Дата ўтварэньня | 20 чэрвеня 1950 года |
| мэр | Аніцэтас Лупейка |
| Насельніцтва (2007) |
28 196 (43-е месца) |
| Шчыльнасьць | 33,4 чал./км² |
| Плошча | 844 км² (43-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Акмянскага раёна | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Тэлефонны код | +425 |
| Інтэрнэт-дамэн | http://www.akmene.lt |
Акмянскі раён (па-летувіску: Akmenės rajono savivaldybė) — раён Летувы ў паўночнай частцы краіны. Раён знаходзіцца ў Шавельскім павеце, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Раён мяжуе з Латвіяй на поўначы, Янішкаўскім раёнам на ўсходзе, Шавельскім раёнам на паўднёвым усходзе, Цельшыцкім раёнам на паўднёвым захадзе, Мажэйкаўскім раёнам на захадзе. Агульная плошча раёна — 845 км², зь якіх 31,6% займаюць лясы, 6,5% — тарфянікі. Праз раён цячэ рака Вэнта. У раёне атрымала разьвіцьцё вытворчасьць цэмэнта.
Насельніцтва налічвае 28 196 зь якіх 47,19% мужчыны, 52,81% — жанчыны.
Дзякуючы радовішчам вапняку і гліны ў 1947 годзе пачалося будаўніцтва буйнога прадпрыемства па вытворчасьці цэмэнту. Каля прадпрыемства ўзьнікла паселішча Новыя Акмяны. Раён быў утвораны 20 чэрвеня 1950 года з частак Куршэнскага і Мажэйкаўскага раёнаў, у якім, першапачаткова, цэнтрам былі Акмяны. З 1962 года адміністрацыйны цэнтар раёна быў перанесены ў Новыя Акмяны. У гэтым жа годзе раён быў далучаны да Мажэйкаўскага раёна. Новае ўтварэньне Акмянскага раёна адбылася ў 1965 годзе.
|
|||||||||||