Акра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Акра | |||
|
|
|||
| Вобласьць | акруга Акра вобласьць | ||
| Першыя згадкі | XV стагодзьдзе | ||
| Плошча | 200 км² | ||
| Насельніцтва - з прыгарадамі |
1 970 400 2 905 726 |
||
| Часавы пас - улетку |
GMT +0 |
||
А́кра (па-ангельску: Accra) – сталіца і самы вялікі горад Ганы, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, галоўны порт краіны, сталіца сталічнай акругі. Слова “акра” паходзіць ад Nkran – мурашы. Колькасьць жыхароў складае каля 2 млн. чалавек.
Горад зьяўляецца культурным, навуковым, гаспадарчым цэнтрам краіны. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, і ўнівэрсытэт.
Насельніцтва гораду складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені га. Каля 15% насельніцтва – мусульмане. Сучасная Акра – адзін з самых багатых і сучасных гарадоў Афрыкі, з адным з самых высокіх узроўняў жыцьця на кантынэнце.
Акра знаходзіцца на поўдні краіны, займае частку раўніны, пакрытай саванай. Клімат у горадзе экватарыяльны. Тэмпэратура паветра вагаецца ад +23°С да +32°С. Ападкаў выпадае болей 1 000 мм у год. На клімат уплываюць Атлянтычны акіян і буйная рака Вольта.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Акра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

