Акра (турма)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 32°55′25.48″ пн. ш. 35°4′9.77″ у. д. / 32.9237444° пн. ш. 35.0693806° у. д. / 32.9237444; 35.0693806

Унутраны дворык турмы, дзе шпацыравалі вязьні
Узарваная падчас нападу 4 траўня 1947 году сьцяна турмы

Турма́ Акра, таксама турма А́ка — колішная турма ў Акры (Ізраіль).

Збудаваная як фартэцыя падчас атаманскага пэрыяду ў 1750—1752 роках. Выкарыстоўвалася кіраўнікамі Акі як палац, таксама тут знаходзіліся склады зброі і кашары. Пазьней пераўтвораная ў турму, дзе ў 1868—1870 сядзеў Бахаула (заснавальнік рэлігіі бахаі).

За часам Брытанскага мандату ў Палестыне ўлады таксама выкарыстоўвалі турму для ўвязьненьня злачынцаў, а таксама арабаў-удзельнікаў паўстаньня 1936—1939 рокаў.

19 красавіка 1947 ў турме былі павешаныя чатыры чальцы партыі Іргун, якія сталіся першымі паваеннымі «мучанікамі» Іргуну. Падчас суду адзін з пакараных Доў Грунэр назваў Брытанскую армію і адміністрацыю «злачыннымі арганізацыямі». Пасьля гэтае падзеі іншыя вязьні-жыды вырашылі зладзіць уцёкі, скантактаваўшыся з ізраільскімі арганізацыямі на волі.

4 траўня 1947 аб’яднаныя сілы Іргуну і Лехі напалі на турму і вызвалілі 28 чальцоў Лехі й Іргуну, разам зь якімі ўцяклі і 182 арабы. Падчас штурму 3 чалавекі з нападаючых загінулі, 5 трапілі ў палон да ангельцаў. Тры зь іх былі прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня. У адказ Іргун правяла апэрацыю па выкраданьні двух сяржантаў брытанскай арміі і пагражала іхнім забойствам у выпадку выкананьня судовага выраку. Тым ня меней, усе тры чальцы Іргуну былі пакараныя сьмерцю, пасьля чаго іргунаўцы павесілі і сваіх закладнікаў.

Цяпер у будынку турмы разьмяшчаецца музэй вязьняў падпольля. Гэта таксама месца паломніцтва вернікаў-бахаістаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акра (турма)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў