Акруга (Францыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Акруга (па-француску: аrrondissement) ў Францыі — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, меншая, чым дэпартамэнт. 100 дэпартамэнтаў краіны ўключаюць у сябе агульным чынам 342 акругі, такім чынам у сярэднім у адзін дэпартамэнт уваходзіць па 3—4 акругі.

Адміністрацыйны цэнтар акругі называецца супрэфэктурай, альбо прэфектурай у тым выпадку, калі зьяўляецца адначасова адміністрацыйным цэнтрам дэпартамэнту.

Акругі падзяляюцца на кантоны і камуны.

Ад акруг трэба адрозьніваць муніцыпальныя акругі — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў складзе вялікіх гарадоў (Парыж, Марсэль, Ліён).