Аксана Фёдарава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аксана Фёдарава
Дата нараджэньня 17 сьнежня 1977 (46 гадоў)
Месца нараджэньня Пскоў, Расея
Рост 178 см[1]
Грудзі 88 см[1]
Стан 64 см[1]
Сьцёгны 93 см[1]
www.oksana-fedorova.ru

Акса́на Гена́дзеўна Фёдарава (нарадзілася 17 сьнежня 1977, Пскоў, Расея) — расейская фотамадэль, тэлевядучая. Пераможца конкурсаў «Міс Расея» (2001) і «Міс Сусьвет» (2002).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аксана Фёдарава нарадзілася 17 сьнежня 1977 году ў Пскове. У 1997 годзе скончыла з залатым мэдалём Пскоўскую школу міліцыі. У тым жа годзе паступіла ў Санкт-Пецярбурскі ўнівэрсытэт МУС РФ на факультэт кіраўнікоў гарадзкіх і раённых органаў унутраных справаў. У 2000 годзе скончыла з адзнакай унівэрсытэт і прапрацавала некалькі месяцаў дазнаўцам у ЛАУС аэрапорта «Пулкава».

У 1999 годзе перамагла ў конкурсе «Міс Санкт-Пецярбург». У 2001 годзе стала пераможцай конкурсу «Міс Расея», у 2002 годзе — конкурсу «Міс Сусьвет», які праходзіў у Пуэрта-Рыка. Праз чатыры месяцы пазбаўленая званьня ў сувязі зь нежаданьнем выконваць абавязкі пераможцы. Званьне перайшло Жусьцін Пасэк з Панамы.

У 20022005 гадах прымала ўдзел у выбарчых кампаніях Расейскай партыі Жыцьця. З траўня 2006 году зьяўляецца партнэрам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Расеі.

Вядучая праграмы для дзяцей «Дабранач, маляняты!» на расейскім тэлебачаньні. Здымалася ў тэлесэрыяле «Не нарадзіся прыгожай».

Нядаўна дэбютавала ў якасьці пісьменьніцы. Выдавецтва «Эксмо» выпусьціла першую кнігу Аксаны Фёдаравай «Формула стылю»: парады і рэкамэндацыі па пытаньнях прыгажосьці і стылю. Кніга ўтрымоўвае таксама аўтабіяграфічныя ўстаўкі і фатаграфіі з асабістага архіва Аксаны. У крамах зьявіцца ў сярэдзіне-канцы верасьня 2008. Таксама плянуецца яшчэ ня меней 2-х кніг па пытаньнях макіяжа, іміджу і іншага.

Маёр міліцыі[2], кандыдат юрыдычных навук. Дактарант факультэта падрыхтоўкі навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту МУС. З 2007 году пражывае з мамай у Маскве.

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маці — Алена Аляксееўна. Бацька сышоў зь сям’і, калі Аксана была дзіцём. Пасталеўшы, Аксана спрабавала знайсьці бацьку, але ён ужо да таго часу памёр. Дзед па матчынай лініі — вайсковец у адстаўцы, памёр у 2007 годзе.

Папярэднік
Дэніс Кіньёнэс
Міс Сусьвет
2002
(Пазбаўленая званьня)
Наступнік
Хусьцін Пасэк

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аксана Фёдаравасховішча мультымэдыйных матэрыялаў