Аксытанія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аксытанія — агульная назва вобласьці, у якой размаўляюць на аксытанскай мове.
Словы «Аксытанія» і «аксытанская мова» зьяўляюцца рэтронімамі. Яны сталі выкарыстоўвацца ў XIX стагодзьдзі для пазначэньня групы старадаўніх раманскіх моў, у якіх òc азначала слова «так».
[рэдагаваць] Геаграфія
Аксытанія ўключае ў сябе:
- Поўдзень Францыі: Праванс, Дром-Вівэрэ, Овэрнь, Лімузэн, Гіень, Гасконь і Лангедок;
- Аксытанамоўныя даліны ў італьянскіх Альпах, дзе ў 1999 годзе Аксытанская мова атрымаў статут афіцыйнай. Чатырнаццаць п'емонцкіх далін у правінцыях Кунэа і Турын, а таксама асобныя мястэчкі ў Лігурыі (правінцыя Імпэрыя) і мястэчка Гвардыя П'емонта (Guardia Piemontese) у адміністрацыйным рэгіёне Калабрыя (правінцыя Козэнца).
- Даліны Аран, у гішпанскіх Пірэнэях, дзе аксытанская стала афіцыйнай мовай у 1987 годзе.
Аксытанская мова або лангедок (langue d'oc, lenga d'òc) — гэта раманская мова, заснаваная на лацінскай мове, гэтак жа як і гішпанская, італьянская й француская. У ёй налічваецца шэсьць асноўных рэгіянальных варыянтаў: правансальская (улучальная нісуа (niçois), на якім кажуць у навакольлях Ніцы), vivarais-alpine, авэрнская, лімузэнская, гасконская (улучальная бэарнскую, на якім кажуць у Бэарне) і лангедокская. Усе гэтыя разнавіднасьці аксытанскай мовы маюць сваю пісьменнасьць і раўнапраўныя. Стандартная аксытанская мова — сынтэз гэтых моў.
Каталанская мова вельмі падобная на аксытанскую, і паміж Аксытаніяй і Каталёніяй існуюць моцныя гістарычныя і культурныя сувязі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аксытанія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

