Актава (літаратуразнаўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Акта́ва (літаратуразнаўства) (па-лацінску: octo — восем) — васьмірадковы верш, радкі якога часьцей за ўсё пішуцца пяцістопным або шасьцістопным ямбам і рыфмуюцца па схеме АбАбАбвв. У першых шасьці радках павінна вытрымлівацца чаргаваньне розных па націску рыфмаў (мужчынскіх і жаночых, мужчынскіх і дактылічных і г. д.), завяршаюць жа актаву два радкі, зьвязаныя сумежнай рыфмоўкай. Актава ўзьнікла ў італьянскай народнай паэзіі, а ў эпоху Адраджэньня распаўсюдзілася ў многіх эўрапейскіх літаратурах. Актавы пісалі італьянцы Бакачыо і Таса, ангельскі паэт Байран, паляк Ю. Славацкі і многія іншыя. У беларускую паэзію актаву ўвёў Я. Купала («Спроба актавы», 1906):

Удар, душа, удар ты, сэрца,
Па струнах думак-весялух!
Збудзіце ўспаны ў паняверцы
Жыцьця зьмянлівага мой дух.
Хай думкі лягуць на паперцы
І цешаць братні погляд, слух,
Народу прыйдзе хай пара
Успомніць часам песьняра!

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]