Акутагава Рунаскэ
| Акутагава Рунаскэ | |
| 芥川 龍之介 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1 сакавіка 1892 Токіё, Японія |
| Памёр | 24 ліпеня 1927 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік |
| Мова | японская |
Акутагава Рунаскэ (па-японску: 芥川 龍之介; 1 сакавіка 1892 — 24 ліпеня 1927) — японскі паэт і пісьменьнік. Акрамя лірыкі і эсэ, аўтарам было створана каля 150 кароткіх гісторыяў, апавяданьняў і навэл. Самая значная і знакамітая літаратурная прэмія Японіі, прэмія Акутакава, носіць яго імя.
Біяграфія [рэдагаваць]
Акутагава нарадзіўся ў сям’і малочніка Ташыза Макіна ў Токіё. Яго маці, Фуку Нііхара, незадоўга пасля нараджэньня сына псыхічна захварэла і Акутагава быў адаптаваны яго дзядзькам. Першыя друкаваныя выданьні аўтара зьявіліся з 1912 па 1916 гады, у час яго студэнцтва ў Такійскім імпэратарскім унівэрсытэце. Пасьля вучобы Акутагава прапрацаваў 3 гады настаўнікам ангельскай мовы, а затым пачаў працаваць у газэце «Осака Майнішы».
Яшчэ будучы студэнтам, Акутагава марыў аб стварэньні сям’і зь Яёй Яшыдай, якую ён кахаў яшчэ зь дзяцінства, але яго блізкія адмовілі яму ў гэтым. У 1916 годзе ў яго жыцьці зьявілася другая жанчына — Фумі Цукамота, зь якой ён пажаніўся ў 1918 годзе. У гэтым шлюбе зьявіліся на сьвет трое дзяцей: Хірошы (1920), Такашы (1922) і Ясушы (1925).
У 1919 годзе стан здароўя Акутагава значна пагоршыўся. Паралельна да гэтага ў творах аўтара значна павялічыўся рэалізм і крытыка грамадзтва. У дадатак да сваёй хваробы Акутагава перажыў таксама і растленьне грамадзтва, якое рухалася шляхам да экспансійнай вайны. У 1927 годзе жыцьцё аўтара скончылася самагубствам, пасьля перадазіроўкі вераналам.
У 1954 годзе кароткія апавяданьні Акутагавы «Рашамон» (Rashōmon; 1915) і «У чашчы» (1921) былі экранізаваныя вядомым японскім рэжысёрам Акіра Курасава пад першай назвай.
Творы [рэдагаваць]
- 1919: Mōri-sensei (Прафэсар Моры)
- 1922: Niwa (Сад)
У беларускім перакладзе:
- Брама Расё; Нос; Павуцінкі (перакладчык — У. Шатон) // Далягляды. Менск., 1990.