Алаіс Ірасэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Алаіс Ірасэк
чэс. Alois Jirásek
Jan Vilímek - Alois Jirásek.jpg
Партрэт Алаіса Ірасэка, выкананы Янам Вілімэкам
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 жніўня 1851, Гронаў, Аўстрыйская імпэрыя
Памёр: 12 сакавіка 1930, Прага, Чэхія
Грамадзянства: Сьцяг Чэхіі Чэхія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: пісьменьнік, грамадзкі дзеяч
Напрамак: рэалізм, гістарычны раман
Жанр: проза
Wikisource-logo.svg Творы ў ВікіКрыніцы

Алаіс Ірасэк (па-чэску: Alois Jirásek; 23 жніўня 1851, Гронаў, Аўстрыйская імпэрыя — 12 сакавіка 1930, Прага, Чэхія) — чэскі празаік, драматург і аўтар гістарычных раманаў. Працаваў настаўнікам сярэдняй школы да 1909 году. Напісаў шэраг гістарычных апавяданьняў, прасякнутых верай у чэскую нацыю і рушаньне насустрач свабодзе і справядлівасьці. Алаіс Ірасэк быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры ў 1918, 1919, 1921 і 1930 гадах[1].

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

[рэдагаваць] Юнацтва

Алаіс Ірасэк нарадзіўся 23 жніўня 1851 году ў Гронаве, маленькім мястэчцы на поўначы Чэхіі, у сям’і уладальніка невялікай пякарні, раней — вясковага ткача[2].

У гімнастычныя гады, сьпярша ў Броўмаве, пасьля ў Кралавым Градцы, Алаіс Ірасэк стаў сьведкам грамадзкага пад’ёму 1860-х гг., які быў выкліканы зьнешнепалітычным крызісам Аўстрыйскай манархіі. Ужо будучы студэнтам філязофскага факультэту Праскага ўнівэрсытэту, будучы чэскі літаратар перажыў спад гэтага пад’ёму пасьля перамогі Прусіі ў франка-прускай вайне ў 1871 годзе. Заняпад нацыянальна-вызваленчай хвалі 60-х гг. супаў зь першымі крокамі Алаіса Ірасека на літаратурнай ніве.

[рэдагаваць] Першы літаратурны досьвед. Работа ў праскіх часопісах

Першым вершам і апавяданьням маладога Алаіса Ірасэка, апублікаваным у часопісе «Сьветазор» былі ўласьцівыя змрочны калярыт, філязофская пазыцыя марнасьці высілкаў чалавека ў барацьбе са злом і заганамі, разважаньні пра сьмерць і пакронасьць лёсу (вершы «Цені» (1873), «Дарогаю» (1874), няскончаная паэма «Сьмерць» (1875) і інш.).

Упадніцкія матывы ў творчасьці Ірасэка зьнікаюць па хадзе яго супрацоўніцтва з часопісам «Люмір», адроджаным у 1871 годзе выбітным чэскім пісьменьнікам Янам Нерудай, які істотна паўплываў на пачынаючага літаратара сваімі творамі «Малакраінскія аповеды» і «Касьмічныя песьні». Наступным друкаваным выданьнем, у якім працаваў Алаіс Ірасэк стаў часопіс «Кветы», які сабраў найбольш прагрэсіўна настроеных пісьменьнікаў тагачаснага літаратурнага асяродзьдзя. У гэтым часопісе ён упершыню апублікаваў свой папулярны раман «Псаглаўцы» (1883).

[рэдагаваць] Апошні этап творчасьці

У 18601890 гг., ствараючы свае раманы, хронікі і эпапеі, фармуецца асноўны мэтад Ірасека па пошуку адказаў на пытаньні, якія ставіць перад сабой палітычныя і культурныя зьявы тагачаснай Чэхіі — іхні пошук у гераічнай гісторыі народа[3].

За дваццаць год, пачынаючы з 1890 году Алаіс Ірасэк узнавіў самыя велічныя карціны чэскай гісторыі — эпохі гусіцтва і адраджэньня.

[рэдагаваць] Творчасьць

Характэрнай вехай у творчасьці Алаіса Ірасэка стала выданьне кнігі «Горныя апавяданьні», якая выйшла з адмысловым эпіграфам-цытатай з Цыцэрона: «Я там, дзе чалавечнасьць». Выданьнем гэтага твора малады пісьменьнік падводзіў вынік пачатковаму пэрыяду сваёй творчасьці і разам з тым сьцьвярджаў сваю накіраванасьць да гуманізму, як прынцыпу, які быў пакладзены ў аснову яго мастацкага сьветабачаньня[4].

У адрозьненьні ад абстрактнай любві да людзей наогул, гуманізм Ірасека зьяўляецца асабліва тэндэнцыйным у дачыненьні да творцаў народнай гісторыі, якія ў імя тагачасных прагрэсіўных ідэяў адстойвалі свае правы ў шматлікіх сялянскіх паўстаньнях XVII—XVIII стст. і ў рэвалюцыйны 1848 год[5]. Чэскі пісьменьнік казаў:

« Я пытаўся ажывіць нашае мінулае, зрабіць яго як мага болей блізкім, зразумелым, але рабіў гэта не як летуценьнік, які глядзіць толькі ў мінулае і не заўважае цяжкай барацьбы свайго народа ў цяперашні час. Менавіта таму, што я ўсёй душой перажываў гэтую барацьбу, я адчуваў, што неабходна азірнуцца на нашае мінулае, бо хто ня ведае мінулага, той не зразумее сучаснага. У ланцугу жыцьця зьвеньні сучаснага зьнітаваныя са зьвеньнямі мінулага. Барацьбіты сыйшлі, але барацьба засталася. »

—Alois Jirásek, Sborník studií a vzpomínek na počest jeho sedmdesátých narozenin, str. 34

Працягваючы лінію, якая была закладзеная яго папрэднікамі — Немцавай, Галекам, Нерудай, — Алаіс Ірасэк удзяліў асаблівую ўвагу сяброўству чэхаў і славакаў, разглядаючы гэтае сяброўства як жыцьцёва неабходны саюз народаў з агульным гістарычным лёсам[6]. Ідэя славянскай узаемнасьці і салідарнасьці ў творчасьці чэскага пісьменьніка набывае новы кірунак у сувязі з нацыянальна-вызваленчай барацьбой паўднёвых славянаў. Вялікую ролю ў літаратурным абгрунтаваньні гэтае пазыцыі стала трылёгія «Братэрства»[6] (18991909), у якой апісаны падзеі, зьвязаныя з апошнім этапам барацьбы гусітаў у Славаччыне.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Josef B. Michl, Laureatus Laureata, ARCA JiMfa, Třebíč, 1995, str. 372—382
  2. ^ Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 6. — 90 000 ас.
  3. ^ Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 8. — 90 000 ас.
  4. ^ Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 10. — 90 000 ас.
  5. ^ Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 11. — 90 000 ас.
  6. ^ a b Борис Шуплецов. Алоис Ирасек (1851 — 1930) // Ирасек, Алоис. Сочинения в восьми томах.. — М.: Художественная литература, 1955. — Т. I. — С. 12. — 90 000 ас.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Алаіс Ірасэксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах