Алегорыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Алего́рыятроп, паэтычнае іншасказаньне, у якім думка ці паняцьце перадаецца праз абмалёўку пэўных прадметаў, зьяваў рэчаіснасьці. Алегорыя нагадвае мэтафару, у аснове якой тое ж перанясеньне значэньняў на аснове падабенства, але ў адрозьненьне ад мэтафары ахоплівае ня частку твора, а ўвесь твор цалкам. Алегарычныя вобразы сустракаюцца ў розных відах мастацтва: жывапісе, скульптуры, літаратуры і інш. Асаблівае пашырэньне набыла алегорыя ў мастацтве слова. У фальклёры, напрыклад, нямала алегарычных вобразаў жывёлаў, якія выступаюць носьбітамі пэўных чалавечых рысаў. Алегарычны сэнс маюць некаторыя прыказкі і прымаўкі (Найшла каса на камень. Валачыў воўк, павалакуць і воўка), народныя песьні, казкі, асабліва т. зв. жывёльны і расьлінны эпас. У пісьмовай літаратуры алегорыя часта выступае як сродак узмацненьня паэтычнай выразнасьці, канкрэтызацыі вобразнага мысьленьня.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Алегорыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў