Алег Дземідовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дземідовіч.
Алег Дземідовіч
Дата нараджэньня 7 лютага 1965 году
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак бубнач, сьпявак
Гады дзейнасьці 1980—зараз
Інструмэнты бубны
Псэўданімы Алезіс
Гурты Мроя, N.R.M.
Супрацоўніцтва Новае Неба, ULIS, Garadzkija, Pete-Paff, Народны Альбом, Я нарадзіўся тут

Алег «Алезіс» Дземідовіч (нарадзіўся 7 лютага 1965 году) — беларускі музыка.

У 1984 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню.

Зьяўляецца бубначом гуртоў Мроя і N.R.M. ад часу іхнага стварэньня ў 1980 і 1994 гадох адпаведна. Браў удзел у складзе гурта Новае Неба, супольных музычных праектах «Народны Альбом» «Я нарадзіўся тут», часова граў у гуртах ULIS, Garadzkija, Pete-Paff.