Алег Патоцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Патоцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1991(1991-06-24)[1] (32 гады)
Рост 168 см
Вага 65 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2012 БАТЭ 11 (1)
2012 Дняпро Магілёў 24 (4)
2013 Дняпро Магілёў 16 (1)
2014 Гарадзея 14 (0)
2015—2023 Іслач 156 (8)
Зборныя
2010—2012 Беларусь (да 21) 11 (4)

Алег Патоцкі (нарадзіўся 24 чэрвеня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2008 году гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. Сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клюбу перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2013 году перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[3], але ўжо ня меў месца ў першым складзе. Пад канец сэзону пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе, звычайна на пазыцыі цэнтральнага атакуючага паўабароцы.

У сакавіку 2014 году кантракт з «Дняпром» быў скасаваны на ўзаемную згоду[4], і неўзабаве Алег стаў гульцом «Гарадзеі»[5]. Першую палову сэзону 2014 году прапусьціў праз траўмы, пазьней замацаваўся ў асноўным складзе «Гарадзеі».

У студзені 2015 году быў на праглядзе ў «Тарпэда-БелАЗ», але беспасьпяхова[6]. Пазьней цягам значага пэрыяду знаходзіўся ў табары бабруйскай «Белшыны», аднак у сакавіку пакінуў Бабруйск[7]. Праз траўмы прапусьціў пачатак сэзону 2015 году, а ў траўні склаў кантракт зь першалігавай «Іслаччу»[8]. У сэзоне 2015 году зрэдку зьяўляўся на полі, аднаўляючыся пасьля траўмаў. У першай палове сэзону 2016 году трывала гуляў у пачатковым складзе «Іслачы», якая прабілася ў Найвышэйшую лігу, але ў жніўні атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сэзону.

У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з клюбам[9]. У пачатку сэзона 2017 году гуляў за дубль, пазьней вярнуў месца ў першай адзінаццатцы і ў выніку быў прызнаны найлепшым гульцом каманды ў сэзоне. У студзені 2018 году выявілася, што Патоцкі працягне выступаць за «Іслач»[10]. У сэзоне 2018 году быў трывалым гульцом стартавага складу.

У пачатку 2019 году таксама разглядаўся як гулец асноўнага складу, аднак 14 сакавіка ў кубкавым матчы супраць БАТЭ атрымаў цяжкую траўму, празь якую выбыў на працяглы тэрмін. Вярнуўся на гульнявую пляцоўку толькі ў канцы верасьня таго ж году. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[11]. У сэзоне 2020 году быў трывалым гульцом стартавага складу каманды. У пачатку 2021 году быў адным зь нешматлікіх дасьведчаных гульцоў, якія засталіся ў камандзе пасьля таго, як яна ўзяла курс на амаладжэньне. У сэзоне 2021 году гуляў пераважна ў пачатковым складзе, часам адсутнічаў праз траўмы. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу» на год[12]. У сьнежні 2022 году яшчэ раз працягнуў супрацу з клюбам на наступны сэзон[13]. У сакавіку 2024 году абвесьціў пра завяршэньне кар’еры[14].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некалькі гадоў абараняў колеры моладзевай зборнай Беларусі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2015 Першая ліга 10 0
2016 Найвышэйшая ліга 12 0
2017 Найвышэйшая ліга 21 1
2018 Найвышэйшая ліга 28 1
2019 Найвышэйшая ліга 4 0
2020 Найвышэйшая ліга 28 0
2021 Найвышэйшая ліга 19 3
2022 Найвышэйшая ліга 15 1
2023 Найвышэйшая ліга 19 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]