Алег Цягнібок
| Алег Цягнібок | |
| Лідэр Усеўкраінскага аб'яднаньня «Свабода» | |
|---|---|
| 14 лютага 2004 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
| Прэм’ер-міністар: | Юлія Цімашэнка |
| Папярэднік: | Яраслаў Андрушкіў |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 7 лістапада 1968 |
| Нацыянальнасьць: | |
| Партыя: | Усеўкраінскае аб'яднаньне «Свабода» |
| Рэлігія: | Грэка-каталік (уніят) |
Алег Яраслававіч Цягнібок (па-ўкраінску: Олег Ярославович Тягнибок; нарадзіўся 7 лістапада 1968 году ў Львове) — украінскі палітычны дзеяч, лідэр Усеўкраінскага аб'яднаньня «Свабода». Народны дэпутат Украіны трэцяга і чацьвёртага скліканьня. Пазыцыянуе сябе як украінскі нацыяналіст. З 2006 году — дэпутат львоўскай абласной рады Ўкраіны. Кандыдат на пост мэра Кіева на датэрміновых выбарах 2008 году. Ён атрымаў 1,37% (восьмы зь сямідзесяці кандыдатаў).
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся 7 лістапада 1968 года ў Львове, унук Арцёма Цэгэльскага, грэка-каталіцкага сьвятара. У 1993 годзе скончыў Львоўскі Дзяржаўны Мэдыцынскі Інстытут па спэцыяльнасьці лекар—хірург.
У ліпені 2004 году Алег Цягнібок быў выключаны з фракцыі «Наша Ўкраіна» за выказваньні, якія былі ўспрынятыя як антысэміцкія ды ксэнафобскія. [1]
На парлямэнцкіх выбарах 2006 году партыя Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода», узначаленая Цягнібокам, не патрапіла да новага складу Вярхоўнай Рады Ўкраіны. А напярэдадні пазачарговых выбараў у парлямэнт 2007 году быў абвінавачаны Юліяй Цімашэнка ды «Газэтай па-ўкраінскі» ў сувязях з Карчынскім і Казаком ды ў тым, што УА «Свабода» — праект рэгіяналаў. [2] Пасьля буйнае перамогі Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» на мясцовых выбарах у Тэрнопальскай вобласьці ён абвясьціў аб тым, што мае намер браць удзел у выбарах Прэзыдэнта Ўкраіны 2010 году.[3] Вылучаны на пост Прэзыдэнта Ўкраіны на ХХІ зьезьдзе Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» 22 кастрычніка 2009 году.[4] Зарэгістраваны Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй Украіны 30 кастрычніка 2009 году.[5]Атрымаў 1,43% галасоў выбарцаў (восьмае мейсца). На выбарах ў Львоўскую абласную Раду 2010 году ізноў быў абраны яе дэпутатам. На парлямэнцкіх выбарах 2012 году партыя Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода», узначаленая Цягнібокам, атрымала 10,44% галасоў (пятае месца) і сфарміравала першую нацыяналістычную фракцыю ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. Па сьпісу ад партыі прайшло 15 чалавек, яшчэ 12 сталі дэпутатамі па мажарытарных (аднамандатных) акругах. Алег Цягнібок ўзначальвае парляменцкую фракцыю партыі.
Сям'я [рэдагаваць]
Жанаты, мае дзьвюх дочак ды сына.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Алег Цягнібок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| У Вікіпэдыі ёсьць партал «Украіна»
|
- Асабістая старонка Алега Цягнібока
- Медыя
- Інтэрв`ю Алега Цягнібока каналу «адзін плюс адзін»
- Перадвыбарная агітацыя 2010
| Папярэднік Яраслаў Андрушкіў |
Старшыня Ўсеўкраінскага аб'яднаньня «Свабода» 14 лютага 2004 — сёньня |
Наступнік — |
|
||||||||
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Украінскія палітыкі
- Украінскія нацыяналісты
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 3-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 4-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 7-га скліканьня
- Усеўкраінскае аб'яднаньне Свабода