Алег Янкоўскі
| Алег Янкоўскі | |
| Олег Иванович Янковский | |
| Дата нараджэньня | 23 лютага 1944 (68 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 20 траўня 2009 |
| Месца сьмерці | |
| Прафэсія | актор, артыст, рэжысэр |
| IMDb | ID 0946160 |
Алег Іванавіч Янкоўскі (23 лютага 1944, Джэзказган, Казахская ССР, СССР — 20 траўня 2009, Масква, Расея) — выдатны савецкі, расейскі актор тэатру і кіно, рэжысэр. Народны артыст СССР (1991), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расейскай Фэдэрацыі (1996, 2002).
Зьмест |
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
Бацька Алега Янкоўскага паходзіў з польскай шляхты, штабс-капітан, які быў паранены пад час Першай Сусьветнай вайны. У 30-я быў арыштаваны на Украіне, пасьля выпушчаны, потым ў 1937 ізноў на нейкі час арыштаваны. На ВАВ ня патрапіў па стану здароўя. Працаваў на будоўлі ў Ленінабадзе і Джэзказгане, дзе і нарадзіўся Алег.
Пасьля вайны ў 1951 годзе сям'я пераехала ў Саратаў, дзе ў 1953 бацька і памёр. Старэйшы брат Алега — Расьцілаў у 1957 пераехаў у Менск, куды праз год забраў і малодшага брата. Расьціслаў працаваў акторам і граў у мясцовым драмтэатры. У Менску Алег дэбютаваў на сцэне тэатра ў эпізадычнай ролі. Каб скончыць школу праз нейкі час Алег зьехаў ізноў у Саратаў.
Алег зьбіраўся паступаць у мэдычны інстытут. Выпадкова патрапіў у Саратаўскі тэатральны унівэрсытэт, прыём студэнтаў быў тамака ўжо скончаны. Але зайшоў спытацца пра ўмовы прыёму да дырэктара. Той толькі спытаўся прозьвішча хлопца і пачуўшы "Янкоўскі" адказаў, каб прыходзіў у верасьні на лекцыі. Як высьветлілася пасьля брат алега Мікалай Янкоўскі таемна ад сям'і падаў дакумэнты туды і з посьпехам прайшоў. Гэдак Алег паступіў у ВНУ і ў 1965 яе скончыў.
У той самы год пачаў выступаць у Саратаўскім драмтэатры.
У кіно Янкоўскага пачалі здымаць выпадкова. Саратаўскі тэатар знаходзіўся ў Львове. Тамака Ўладзімер Басаў пачынаў здымкі фільму "Шчыт і Меч" і шукаў аладзёнае з "арыйскім" выглядам на галоўную ролю Гэнрыха Шварцкофа. Аднойчы пад час абеду ў кавярні Янкоўскі патрапіўся на вочы Басава і той запрасіў яго ў свой фільм. Потым была карціна "Служылі два таварыша", "Я, Францыск Скарына" (галоўная роля), "Гоншчыкі"... Пад час апошняга фільму ён спадабаўся Яўгену Леонаву. У 1972 Леонаў перайшоў на "Ленкам" і распавёў тамака пра маладога артыста.
У 1973 годзе па запрашэньню Марка Захарава Янкоўскі пераходзіць у маскоўскі тэатар імя Ленінскага камсамолу.
У 1991 годзе атрымаў званьне Народны Артыст СССР - апошнім з мужчынаў, хто атрымаў такое званьне.
З 1993— Прэзыдэнт Адкрытага Расейскага кінафэстывалю ў Сочы (МКФ «Кінатаўр»).
Быў жанаты. Жонка — акторка, заслужаная артыстка Расеі Людміла Зорына. Пабраліся на другім курсе тэатральнай вучэльні. Сын Філіп Янкоўскі — актор і рэжысэр.
Напачатку 2009 у Янкоўскага выявілі рак падстраўнікавай залозы познай стадыі. 20 траўня 2009 ён памёр у адной з маскоўскіх клінік. Пахаваны 22 траўня на Новадзевечых могілках у Маскве.