Александрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Александрыя
араб. اسكندرية
Александрыя
Alexandria Logo2.png Flag of Alexandria.png
Герб Александрыі Сьцяг Александрыі
Дата заснаваньня: 331 BCE
Краіна: Эгіпет
Мугафаза: Александрыя
Плошча: 2679 км²
Вышыня: 5 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 4 546 231 чал.
шчыльнасьць: 1696,99 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 31°12′ пн. ш. 29°55′ у. д. / 31.2° пн. ш. 29.917° у. д. / 31.2; 29.917Каардынаты: 31°12′ пн. ш. 29°55′ у. д. / 31.2° пн. ш. 29.917° у. д. / 31.2; 29.917
Александрыя на мапе Эгіпту
Александрыя
Александрыя
Александрыя
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.alexandria.gov.eg/default.aspx

Александрыя (па-арабску: اسكندرية, па-грэцку: Ἀλεξάνδρεια) — горад у Эгіпце, галоўны марскі порт краіны, другі паводле велічыні горад і адміністрацыйны цэнтар правінцыі Александрыя.

Места зьяўляецца самым буйным горадам разьмешчаны непасрэдна на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Александрыя зьяўляецца найбуйнейшым марскім портам Эгіпту, абслугоўваючы каля 80% імпарту Эгіпту й экспарту. Гэта важны прамысловы цэнтар з-за свайго прыроднага газу і нафтаправодаў з Суэца. Александрыя таксама зьяўляецца важным турыстычным курортам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Александрыя была пабудавана Аляксандрам Македонскім у 332331 гады да н. э. Дзякуючы свайму зручнаму разьмяшчэнню горад хутка разьвіваўся й пасьля сьмерці свайго заснавальніка стаў сталіцай грэцка-эгіпецкай дзяржавы Пталямэяў і цэнтрам эліністычнай культуры. 3 30-х гадоў да н. э. места знаходзілася ў складзе Рымскай імпэрыі. Надзвычай вялікае значэньне Александрыя гуляла ў культурным і рэлігійным жыцьці антычнага сьвету. У першыя стагодзьдзі раньняга Сярэднявечча яна яшчэ працягвала заставацца адным з цэнтраў грэцкай навуковай думкі, буйным гандлёва-прамысловым цэнтрам Бізантыйскай імпэрыі, пад уладай якой знаходзілася з канца IV стагодзьдзя. Александрыя разам з тым была й адным з галоўных цэнтраў раньняга хрысьціянства й манаства. Менавіта тут у IV стагодзьдзі патрыярх Апанас Александрыйскі ўзначаліў рэлігійную барацьбу супраць вучэньня Арыя. Мясцовыя манахі-хрысьціяне ў помсту за разбурэньне храму спалілі славутую Александрыйскую бібліятэку з усімі ейнымі велізарнымі для таго часу кніжным фондам. У VII стагодзьдзі Александрыя была заваявана арабамі, а пасьля заснаваньня імі ў 969 годзе Каіру наступіў заняпад гораду[1].

Александрыя зноўку набыла вялікае значэньне ў 1798 годзе з пачаткам эгіпецкай кампаніі Напалеона. Француская армія захапіла горад у ліпені 1798 году й утрымлівала яго да 1801 году. У сакавіку 1801 году брытанскі экспэдыцыйны корпус разьбіў францускія сілы, а ў верасьні таго ж году пасьля аблогі заняў Александрыю. З гэтага часу пачаўся пэрыяд панаваньня ангельцаў. Махамэд Алі, асманскі губэрнатар Эгіпту, адбудаваў горад амаль да ступені ягонай былой славы. Паступова Александрыя сталася горадам такога ж значэньня ў эканамічным, культурным, транспартным, адукацыйным пляне, як і Каір, а ў нечым і пераўзыходзячы яго. У 1954 годзе Александрыя стала ахвярай бамбардзіроўкі ізраільскай авіяцыі.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытная Александрыя была вядомая сваім вялізным маяком і бібліятэкай. Да нашых дзён дайшлі толькі нешматлікія са старажытных помнікаў. Многія гарадзкія кварталы патанулі ў Александрыйскай бухце пасьля прасяданьня грунту, які адбыўся ў выніку землятрусу .

Калёна Помпэя зьяўляецца найбольш вядомым захавалым антычным помнікам. Яна разьмешчана на старажытным александрыйскім акропалі, то бок узгорку, разьмешчаным па суседзтве з гарадзкімі мусульманскімі могілкамі.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы…

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Александрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў