Алексіс Санчэс
| Алексіс Санчэс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 сьнежня 1988 Такапільля, Чылі |
|
| Рост | 169 | |
| Вага | 70 | |
| Пазыцыя | нападнік, атакуючы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 9 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| Кабрэлёа | ||
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2006 2006—2011 2006—2007 2007—2008 2011— |
Кабрэлёа Удынэзэ → Колё-Колё (арэнда) → Рывэр-Плэйт (арэнда) Барсэлёна |
47 (12) 95 (20) 32 (5) 23 (4) 13 (8) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2006— | Чылі | 44 (14) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Алексіс Алехандра Санчэс Санчэс (па-гішпанску: Alexis Alejandro Sánchez Sánchez; нарадзіўся 19 сьнежня 1988 году ў Такапільля, Чылі) — чылійскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Санчэс ёсьць выхаванцам чылійскага клюбу «Кабрэлёа». Дэбютаваў за клюб у вельмі юным узросьце й ужо да 18 гадоў стаў важным гульцом асновы й лічыўся адным з самых таленавітых гульцоў Паўднёвай Амэрыкі.
«Удынэзэ» [рэдагаваць]
У 2006 годзе ён быў набыты «Ўдынэзэ» за 3 мільёны даляраў і адразу быў аддадзены ў арэнду клюбу «Колё-Колё». Санчэс правёў за клюб амаль 50 матчаў і забіў 9 галоў. Наступны сэзон ён правёў у аргентынскім клюбе «Рывэр Плэйт». У 2008 годзе «Удынэзэ» ня стаў аддаваць Санчэса ў арэнду, і гулец паступова заваяваў месца ў аснове італьянскага клюбу. Летам 2008 году хадзілі чуткі аб ягоным пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд», дзе Санчэс павінен быў замяніць Крыштыяну Раналду ў выпадку пераходу апошняга ў «Рэал», але пераход Алексіса не адбыўся.
«Барсэлёна» [рэдагаваць]
21 ліпеня 2011 году быў набыты каталёнскай «Барсэлёнай», па словах прадстаўнікоў «Барсэлёны» за 26, а па словах прадстаўнікоў «Удынэзэ» за 43 млн эўра[1][2]. У новым клюбе футбаліст абраў 9 нумар[3].
Зборная [рэдагаваць]
Санчэс дэбютаваў за зборную, калі яму яшчэ не было 18 і заклікаецца ў ейны склад і да гэтага часу. У 2010 годзе быў уключаны ў заяўку чылійцаў на чэмпіянат сьвету.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Чылі (2): апэртура 2006, апэртура 2007
- Чэмпіён Аргентыны: кляўсура 2008
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2011
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі па футболе: 2011
- Пераможца клюбнага чэмпіяната сьвету: 2011
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Санчес обошелся «Барсе» гораздо дороже, чем все думают. Чемпионат.com
- ^ El Barça fitxa Alexis Sánchez. Lloc web oficial del FC Barcelona
- ^ Алексис Санчес выбрал себе номер в «Барселоне» Футбольные трансферы
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Алексіс Санчэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на сайце Sports.ru
|
|
|---|
|
1 Вальдэс · 2 Алвэш · 3 Піке · 4 Фабрэгас · 5 Пуёль · 6 Чаві · 7 Вільля · 8 Іньеста · 9 Алексіс · 10 Мэсі · 11 Тыяга · 11 дос Сантас · 13 Пінта · 14 Маскерана · 15 Бартра · 16 Бускетс · 17 Пэдра · 18 Альба · 19 Мантоя · 21 Адрыяну · 22 Абідаль · 23 Куэнка · 24 Фантас · 25 Муньес · 26 Сонг · 37 Тэльлё · Трэнэр: Вілянова |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Брава (бр) · 2 Фуэнтэс · 3 Понсэ · 4 Ісьля · 5 Кантрэрас · 6 Кармона · 7 Санчэс · 8 Відаль · 9 Суаза · 10 Вальдывія · 11 Гансалес · 12 Пінта (бр) · 13 Эстрада · 14 Фэрнандэс · 15 Басэжур · 16 Арэльляна · 17 Мэдэль · 18 Яра · 19 Фіера · 20 Мільляр · 21 Тэльлё · 22 Парэдэс · 23 Марын (бр) · Трэнэр Б’ельса |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Брава (бр) · 2 Сыльва · 3 Понсэ · 4 Ісьля · 5 Кантрэрас · 6 Кармона · 7 Санчэс · 8 Відаль · 9 Суаза · 10 Вальдывія · 11 Хімэнэс · 12 Пінта (бр) · 13 Эстрада · 14 Фэрнандэс · 15 Басэжур · 16 Фіера · 17 Мэдэль · 18 Яра · 19 Муньняс · 20 Мільляр · 21 Гут’ерэс · 22 Парэдэс · 23 Гарсэс (бр) · Трэнэр Боргі |
||