Алелькавічы
| Алелькавічы | |
Герб «Пагоня Літоўская» |
|
| Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
|---|---|
| Тытул | князі |
| Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае |
| Першы з роду | Алелька Ўладзімеравіч |
| Апошні з роду | Соф’я Слуцкая |
| Адгалінаваньне роду | Гедымінавічы |
Алелькавічы (Alelkavičy), Алелькі, Слуцкія — княскі род гербу «Пагоня», галіна Гедымінавічаў.
Алелькавічы некалькі разоў прэтэндавалі на сталец Вялікага Княства Літоўскага[1], падтрымлівалі Праваслаўную царкву[2].
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Нашчадкі Ўладзімера Альгердавіча, князя кіеўскага, які па скасаваньні ў 1390-я вялікім князем Вітаўтам многіх удзелаў, атрымаў Слуцкае княства.
Па сьмерці Ўладзімера Альгердавіча Слуцкае княства зрабілася вотчынай нашчадкаў яго старэйшага сына Алелькі Ўладзімеравіча. Алелька, а потым яго сыны разглядаліся як законныя прэтэндэнты на вялікакняскі сталец, вакол іх гуртавалася антыягелонская апазыцыя ў Вялікім Княстве. Алелька, апроч Слуцку, некаторы час валодаў Лагойскам, а ў 1440 атрымаў Кіеўскае княства (вотчыну свайго бацькі), якое перадаў старэйшаму сыну Сямёну Алелькавічу. Сын апошняга Васіль Сямёнавіч ужо не атрымаў Кіеў (яму было нададзенае Пінскае княства).
Міхал Алелькавіч і яго нашчадкі, князі слуцкія, карысталіся статусам удзельных князёў і чальцоў Паноў-Рады да 1569. Пазьней, да згасаньня роду ў 1592, Алелькавічы-Слуцкія былі аднымі з найбагацейшых магнатаў. Неаднаразова рабілі наданьні цэрквам Слуцку й Кіева-Пячэрскай лаўры[1]. Апошняе пакаленьне Алелькавічаў (Ян Сямён, Аляксандар і Юры) прыняла каталіцтва[3].
Згасаньне роду, імаверна, адбылося з прычыны спадчыннай хваробы[4].
Радавод [рэдагаваць]
Галерэя [рэдагаваць]
- Іканаграфія роду Алелькавічаў-Слуцкіх
-
Кацярына Алелькавіч (з Тэнчынскіх)
-
Соф’я Радзівіл (з Алелькавічаў)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Валерый Пазднякоў. Алелькавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 218.
- ^ а б в г д П. Р. Казлоўскі. Алелькавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 101.
- ^ Насевіч Г. В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 стагоддзяў. — Мінск, 1993.
- ^ Настасся Скеп’ян. Злыя прыгоды Алелькавічаў за мяжой // «Культура» № 47 (813), 24 лістапада 2007.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Алелькавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў