Скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1975), дзе потым працавала выкладчыкам да 1987 году. У 1988—1993 гадох працавала ў Міністэрстве Адукацыі БССР/Рэспублікі Беларусь. У 1993—1998 гадох працавала на кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 1998—2003 гадох працавала ў амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эгіпет, потым зноў у Міністэрстве замежных справаў.
14 жніўня 2008 году прызначана была Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрлянды, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі [1].