Алена Купчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алена Купчына
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
10 красавіка 2012 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Валеры Варанецкі
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы
16 траўня 2006 — 10 красавіка 2012
Папярэднік: Андрэй Яўдачэнка
Наступнік: Аляксандар Хайноўскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Славенія
14 жніўня 2008 — 10 красавіка 2012
Папярэднік: першы беларускі амбасадар у краіне
Наступнік: Аляксандар Хайноўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 14 жніўня 1965 (58 гадоў)
Менск
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны

Але́на Мікала́еўна Купчына (нар. 14 жніўня 1965 году, Менск) — беларускі дыплямат, намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь (10 красавіка 2012 году).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1987 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1990 годзе — асьпірантуру пры Інстытуце філязофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (міжнароднае права, канстытуцыйнае права). Кандыдат юрыдычных навук (1991).

У 1990—1992 гадох была навуковым супрацоўнікам Інстытуту філязофіі і права НАНБ. З 1992 году на дыпляматычнай службе. Да 1995 году працавала другім сакратаром, намесьнікам начальніка і начальнікам аддзела міжнародных дагавораў дагаворна-прававога ўпраўленьня Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 1995—1998 гадох была дарадцам і намесьнікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. З 2001 году зноў працавала ў МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2002—2004 гадох была начальнікам упраўленьня гуманітарнага, экалягічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, ў 2004—2006 — начальнікам упраўленьня гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека.

16 траўня 2006 году была прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы [1]. 14 жніўня 2008 году стала першым беларускім амбасадарам у Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве) [2]. Пры яе садзейнічаньні быў выдадзены першы вугорска-беларускі слоўнік[3]. 10 красавіка 2012 году была адстаўленая з абодвух пасадаў[4] ды прызначаная намесьнікам міністра замежных справаў[5].

У 2006 годзе ўзнагароджаная Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. №322 «О назначении Е. Н. Купчиной Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Венгерской Республике»  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. №422 «О назначении Е. Н. Купчиной Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Словении по совместительству»  (рас.)
  3. ^ Выйшаў першы вугорска-беларускі слоўнік / Наша Ніва, 16 кастрычніка 2007
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 165 Об освобождении от должности Е. Н. Купчиной  (рас.)
  5. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 320 Аб вызваленні А. М. Лыціна, назначэнні У. У. Вараксы і А. М. Купчыной.(недаступная спасылка)  (рас.)
  6. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. №686 «Аб узнагароджанні некаторых грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]