Алена Пісклова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Алена Пісклова — удзельніца адборачнага конкурсу «Міс Сусьвет, Расея-2004». Сапраўднае імя Алена Мігачова, псэўданім «Алена Пісклова» быў абраны для ўдзелу ў конкурсе.

Адборачны этап конкурсу «Міс Сусьвет» праводзіцца інтэрнэт-холдынгам «Рамблер». Сяброўка Алены разьмясьціла фота Алены на конкурсе як жарт. Алена мае немадэльную зьнешнасьць: рост — 164 см, вага — 60 кг, парамэтры — 90 — 75 — 100.

Карыстачы рунэту сталі актыўна галасаваць за Алену Пісклову. Паўстаў рух «Няма лялек Барбі!»[1]. За яе было аддадзена 37 929 галасоў. 27 716 галасоў зьяўляліся вышэйшай адзнакай[2]. У выніку анлайнавага галасаваньня Алена Пісклова перамагла і выйшла ў паўфінал[3].

Перамога ў фінале вырашалася SMS галасаваньнем, і пры існай падтрымцы інтэрнэт-карыстачоў Алена магла патрапіць на міжнародны фінал конкурсу «Міс Сусьвет», але яе дыскваліфікавалі з-за ўзросту[2].

Rambler прызнаў Алену Пісклову «Чалавекам году» ў намінацыі «Іншае».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]