Алена Сакалова-Лекант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Але́на Сакало́ва-Лекант (часам Алёна; да замужжа Залеўская; 1891, Зарэчча, Вільня — 1960, Вільня) — беларуская настаўніца, грамадзкая дзяячка, былая зьняволеная ГУЛАГу.

Алена Сакалова-Лекант
Імя пры нараджэньні Алена Залеўская
Род дзейнасьці Настаўніца, грамадзкая дзяячка
Дата нараджэньня 1891(1891)
Месца нараджэньня Вільня
Дата сьмерці 1960(1960)
Месца сьмерці Вільня
Прычына сьмерці рак грудзей
Месца пахаваньня Ліпаўскія могілкі, Вільня
Прафэсія настаўніца
Месца працы
Гады дзейнасьці 1915-1960

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася Алена Залеўская ў 1891 годзе ў Зарэччы ў Вільні. Карэнная віленчанка[1].

Да Першай сусьветнай вайны выйшла замуж за расейскага афіцэра Сакалова. Мела зь ім двух сыноў - Анатоля й Мікалая. У выніку Першай сусьветнай вайны муж апынуўся ў Расеі і загінуў. У 1931 ад сухотаў памёр ейны малодшы, 15-гадовы сын Мікалай[2].

У канцы 20-ых гг. 20 ст. Алена Сакалова выйшла паўторна замуж за Леканта, урадоўца праваслаўнай кансысторыі ў Вільні[3].

Настаўніца Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1944 беларускай мовы, арытмэтыкі. У 1930-я ўваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага прафэсійнага настаўніцкага саюзу. З 1919 па 1937 — сябра Беларускага дабравольнага таварыства. Сябра Таварыства беларускай школы[4].

Віцэ-прэзыдэнтка Беларускага жаночага таварыства, удзельнічала ў працы Беларускага таварыства асьветы[5].

25 красавіка 1944 году, адзначаючы 25-годзьдзе Віленскай беларускай гімназіі, А. Сакалава-Лекант, была ўзнагароджаная Срэбным крыжам заслугаў III ступені і Ганаровай граматай прэзыдэнта Цэнтральнай Рады Беларусі Радаслава Астроўскага[6].

27 чэрвеня 1944 году ўдзельнічала ў ІІ Беларускім Кангрэсе ў Менску[7].

23 жніўня 1944 г. арыштаваная паводле абвінавачваньня ў дапамозе нямецкім акупантам. 12 чэрвеня 1945 г. Камісія ўнутраных справаў СССР асудзіла яе на 5 гадоў лягеру. Адбывала тэрмін у лягеры ў Горкаўскай вобласьці. У 1950-я вярнулася ў Вільню[8].

Памерла ў Вільні ў 1960 г. ад раку ў грудзях, маючы 69 год. Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілках[9].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 5.
  2. ^ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 11.
  3. ^ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 10.
  4. ^ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  5. ^ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  6. ^ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  7. ^ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
  8. ^ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 15-16.
  9. ^ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 18-19.