Алесь Дзятлаў
| Алесь Дзятлаў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | |
| Грамадзянства: | Беларусь |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Гады творчасьці: | 1956-сёньня |
| Жанр: | проза |
Алесь Мікалаевіч Дзятлаў (нарадзіўся 3 чэрвеня 1936, в. Туркі, Бабруйскі раён) - беларускі пісьменьнік, журналіст.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Сын настаўніка. Жыў у Пятровічах, а зь лета 1944 – на радзіме маці, у Плёсах, дзе бацьку прызначылі дырэктарам мясцовай школы. Навучаўся ў школе ў Цялушы.
У 1959 скончыў аддзяленьне журналістыкі БДУ. Працаваў у Глыбоцкай раённай газэце “Сцяг камунізму”(1959-1961), у “Чырвонай змене” (1961-1973). У 1973-1975 сябар сцэнарна-рэдакцыйнае калегіі кінастудыі “Беларусьфільм”. У 1975-1980 карэспандэнт рэспубліканскай газэты “Звязда”, з 1980 рэдактар аддзела навукі часопіса “Родная прырода”. Сябар Саюза пісьменьнікаў СССР з 1979.
[рэдагаваць] Творчасьць
Друкуецца з 1956. У 1970 было надрукавана апавяданьне ў газэце “Літаратура і мастацтва”. Аўтар зборнікаў, аповесьцяў і апавяданьняў, нарысаў, фэльетонаў, твораў для дзяцей.
[рэдагаваць] Творы
Зборнікі аповесьцяў і апавяданьняў:
- “Росы на паплаве” (1974)
- “Белы месяц сакавік” (1977)
- “Сьляды” (1981)
- “Начное неба ў ліпені” (1981)
- “Вяртаньне” (1987)
- “У верасьнёвы вечар” (1987)
- “Парог” (1993)