Алесь Жук
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Алесь Жук | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Аляксандар Аляксандравіч Жук |
| Нарадзіўся | 1 красавіка 1947 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Гады творчасьці | 1965— |
| Жанр | проза |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Алесь Жук (Аляксандар Аляксандравіч Жук; нар. 1 красавіка 1947, Клешаў Слуцкага раёну Менскай вобласьці) — сучасны беларускі пісьменьнік. Сябра СП Беларусі з 1973 году.
Узнагароды [рэдагаваць]
Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1978) за кнігу «Зоркі над палігонам», Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1982) за кнігу «Паўстанак вяртання», Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (1992) за кнігу «Праклятая любоў».
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР.
Творы [рэдагаваць]
Першыя творы зьявіліся ў рэспубліканскім друку ў 1965 годзе.
Выдаў наступныя кнігі прозы:
- «Асеннія халады» (1972);
- «Паляванне на старых азёрах» (1975);
- «Зоркі над палігонам» (1977);
- «Не забывай мяне» (1978);
- «На саннай дарозе» (1979);
- «Паўстаннак вяртання» (1981);
- «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982);
- «Чорны павой» (1986);
- «Праклятая любоў» (1990);
- «На дазорнай сцяжыне» (1990);
- «Сінія незямныя агні» (1993);
- «Водсветы зорак» (1997).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |