Алесь Корнеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Корнеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 лістапада 1935(1935-11-30)
Памёр 27 сакавіка 2022(2022-03-27) (86 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская
Дэбют 14 красавіка 1962 году
Значныя творы «Як песня, год мінае», «Крыжы зямелькі роднае»
Узнагароды
Творы на сайце Kamunikat.org

Але́сь Касья́навіч Ко́рнеў (30 лістапада 1935, Магілёў, БССР — 27 сакавіка 2022[1], Баранавічы, Беларусь) — беларускі паэт, лекар.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля вайны сям’я пераехала ў Ястрамбель. Алесь скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці (1955), Менскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут (1960). Па прафэсіі дэрматоляг. Працаваў доктарам у Мазыры, скурна-вэнэралягічным дыспансэры ў Баранавічах. Дэбютаваў 14 красавіка 1962 году ў Баранавіцкай газэце «Чырвоная звязда» вершам «Мы вечарам крочым па горадзе». З 1993 году — інвалід ІІ групы. Чалец Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Акрамя паэзіі займаўся маляваньнем, разьбярствам па дрэве й скульптурай зь пяску.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Няма свабоды ў выбары прываб,

Але ў натхненьні я – свабодны… раб.

»

Паэтычны сьвет Алеся Корнева напоўніцу раскрыецца ў яго вершах і паэмах. Вершы друкаваліся ў мясцовай і ў цэнтральнай прэсе: «Полымя», «Маладосьць», «Літаратура і мастацтва», «Акно», у літаратурным альманаху горада Баранавічы «Сьвятліца», «Гоман», «Дыялог».

Паэт у паэме «Як песьня, год мінае» паказаў шматфарбны вобраз роднай прыроды й жыцьцё на працягу народнага каляндарнага года, адносіны да навакольля, да бацькоў і сяброў, да жанчын і, наогул, да ўсяго, чым жыве краіна. У зборніку «Крыжы зямелькі нашае» філязофскі разважае над лёсам сыноў і дачок Беларусі, Бацькаўшчынай, Радзімай і часам ад Рагнеды да Васіля Быкава. Лірычныя героі паэмы «Жаночыя напевы» поўныя гамару й аптымізму.


« Роздум на Радаўніцу

Мы ўсе – сярод жывое зелені
Пад вечным небасхілам сінім.
Мы ў часе доляю паселены
І ў часе неадменна згінем,
Як тыя, што паходкай мернай
Пахаджвалі такім жа днём.
Мінулае ніяк не вернем,
Але... давайце памянём.
Былое мераем стагоддзямі
Адно ў закончаным трываньні.
Шукаем шчасьце, а знаходзім мы
Яго ў звычайным існаваньні.
Ды і яно няўмольна меркне
І ноччу, і пагодным днём,
Мы ў плыні часу – на паверхні,
А тых – давайце памянём![2]

»

Кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алесь Корнеў. Бібліяграфічны сьпіс літаратуры. «Цэнтралізаваная бібліятэчная сыстэма места Баранавічы»
  • «Услед за ластаўкай» — 2001 г.,108 старонак, выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы.
  • «Грае раніца зару» — 2002 г., 84 ст. выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы
  • «Нязгаслыя яскі» — 2003 г., 80 ст. выдана творчым згуртаваннем «Святліца», г. Баранавічы
  • «Праз міфы і казкі» — 2004 г., 100 ст., выдана кампаніяй «Дело», г. Баранавічы
  • Жаночыя напевы / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Баранавічы: «Рыцар Свабоды», 2004. — 56 с. — 250 ас.
  • Крыжы зямелькі нашае / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Баранавічы: «Рыцар Свабоды», 2004. — 112 с. — 299 ас.
  • «Вішнёвы прысмак» — 2004 г., 92 ст. выдана грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», г. Баранавічы
  • «Адгалоскі» — 2005 г., 112 ст., выдана творчым згуртваннем «Святліца», г. Баранавічы
  • «Алесь Корнеў на пэндзліку Марка Шагала» — 2005 г., 52 ст. выдана грамадскім аб’яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны», г. Баранавічы
  • «Любите, женщины» — 2007 г., 88 ст. выдана выдавецтвам «Стрынго» г. Мінск
  • «Пад зоркай Мілавіцай» — 2008 г., 120 ст., выдана выдавецтвам «Зоркі Гор», г. Мінск
  • Алесь Корнеў. * * * Мяне ацэньваеш, хаця… Новая Мыш. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 75—76.
  • «Неўтаймоўны сексафон» — 2009 г., 80 ст.выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • Мядовы полюс / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Брэст: «Альтернатива», 2010. — 120 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-521-166-3
  • Як песня, год мінае: сентыментальная паэма / Рэдактар: Іван Лагвіновіч. — Брэст: «Альтернатива», 2010. — 288 с. — 99 ас. — ISBN 978-985-521-172-4
  • Алесь Корнеў. *** Мае гады. *** Пад воблакі. *** Маці з храма. *** Памяць // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2010. — № 3. — С. 59—61.
  • «Спарышы для душы» — 2012 г., 230 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Крыжы зямелькі роднае» — 1212 г., 368 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Узвівайся, што стрыж, мінівершык-спарыш» — 2014 г., 250 ст. выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Валошкавы край» — 2013 г., 310 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Першая Сусветная вайна ў маім радзімым краі» — 2014 г., 30ст, выдана ў салоне г. Баранавічы (падарункавае выданне)
  • «Карані і карэньчыкі» — 2015 г., 196 ст., выдана выдавецтвам «Альтэрнатыва» г. Брэст
  • «Хмаркі і аблокі радзімай старонкі» — 2015 г., 178 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • «На крыльях дней моих» — 2015 г., 196 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • «Стих и я» — 2015 г., 160 ст. выдана выдавецтвам «Ковчег» г. Мінск
  • «Крышку трэсак з гумарэсак» — 2016 г., 160 ст. выдана выдавецтвам «Фенікс» г. Баранавічы
  • «Мы з-пад Новай Мышы», вершаваны лірычны раман — 2017 г., 210 ст., выдавецтва «Фенікс» г. Баранавічы
  • «Баранавіцкая аперацыя ў Першай сусветнай вайне» −2017 г., 80 ст. выдавецтва «Фенікс» Г. Баранавічы
  • «Ад вёскі Флар’янава да Паўлінава» — 2018 г., 38 ст. выдавец А. Г. Хахол, г. Баранавічі
  • «На крылах страснае душы» — 2018 г., 40 ст. — выдавецтва «Каўчэг», г. Мінск
  • «Барановичы — мой город любимый» — 2018 г., 275 ст. издательство «Ковчег» г. Мнск
  • «Курлы курлы курлы» — вершаваны лірычны раман — 2019 г., 494 ст.выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск
  • «Максім і Галя» — паэма, 2020 г., 80 ст., выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск
  • «Бяда ат намагання свабоднага кахання» - лірычная, празаічна-вершаваная аповесць, 2022 г., 91 ст., выдавецтва «Каўчэг» г. Мінск

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляўрэат літаратурнай Мядовай прэміі (2009) за зборнік вершаў «Неўтаймаваны сексафон»[3]. Ляўрэат літаратурнай прэміі Берасьцейскага аблвыканкаму і абласнога аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2011) за зборнікі вершаў «Мядовы полюс» і «Як песня, год мінае»[4][5]. Грамата Баранавіцкага гарвыканкаму за кнігу «Барановичи — мой город любимый» (2018).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памёр выбітны баранавіцкі паэт і лекар Алесь Корнеў, Intex-press, 28-03-2022
  2. ^ Алесь Корнеў. Вершы. / Рэдактар: Іван Лагвіновіч // Святліца. : літаратурны альманах. — Баранавічы: творчае згуртаваньне «Сьвятліца», 2006. — С. 37—47.
  3. ^ Віктар Сырыца. (20 студзеня 2010) Баранавіцкі паэт Алесь Корнеў атрымаў літаратурную Мядовую прэмію Культура. Наша НіваПраверана 27 сьнежня 2013 г.
  4. ^ Зоя Саракавік. (23 сьнежня 2011) Алесь Корнеў стаў лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі Наш край Праверана 27 сьнежня 2013 г.
  5. ^ Літаратурная абласная прэмія імя У. Калесніка 2007-2021 гг. 2011. ПАЭЗІЯ А. Корнеў «Мядовы полюс», «Як песня, год мінае» : сентыментальная паэма;

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]