Алесь Пруднікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Алесь Пруднікаў
Алесь Пруднікаў.jpg
Алесь Пруднікаў
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Аляксандар Трафімавіч Пруднікаў
Псэўданімы: Алесь Усходні
Нарадзіўся: 14 красавіка 1910 вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 5 жніўня 1941, вёска Утукі Кандапоскага раёну Карэла-Фінскай ССР
Грамадзянства: Сьцяг СССР СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэт
Гады творчасьці: 1930—1941

Алесь Пруднікаў (14 красавіка 1910, вёска Стары Дзедзін Клімавіцкага павету Магілёўскай губэрні, цяпер Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласьці5 жніўня 1941, вёска Утукі Кандапоскага раёну Карэла-Фінскай ССР) — беларускі паэт. Стрыечны брат пісьменьніка Паўла Пруднікава.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька Трафім быў прызваны на фронт падчас Першай сусьветнай вайны, цяжка паранены і памёр.[1] Празь нестабільную сытуацыю доўга ня мог знайсьці сталае месца вучобы. У 19241930 вучыўся ў сямірочнай школе ў суседняй вёсцы Мілаславіцы. У 1930 працаваў на будаўніцтве чыгункі АсіповічыМагілёўРослаў, потым на новабудоўлях Менску, з 1931 — на рэспубліканскай кніжнай базе, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у БелТА. Вучыўся на творчым аддзяленьні Менскага пэдагагічнага інстытуту (19321933). У сакавіку 1933 быў арыштаваны, але праз восем месяцаў вызвалены з вязьніцы і адразу ж прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі, дзе праслужыў да 1935. У 19351936 быў супрацоўнікам Клімавіцкай раённай газэты «Камуна». Скончыў Ленінградзкі настаўніцкі інстытут (1938). Працаваў настаўнікам, інспэктарам Пятроўскага (цяпер Кандапоскага) раёну Карэльскай АССР19401956Карэла-Фінская ССР), адначасова вучыўся завочна на філялягічным факультэце Карэльскага ўнівэрсытэту. Зь першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце выведнікам. Загінуў 5 жніўня 1941 каля вёскі Утукі Кандапоскага раёну. Рэабілітаваны ў 1956.[2]

[рэдагаваць] Творчасьць

Творчую дзейнасьць пачаў як школьны паэт у 1926 разам з Паўлам Пруднікавым.[3] У час навучаньня ў школе ў БССР разгарнуўся працэс беларусізацыі, і гэта паспрыяла таму, што творы ён пісаў на беларускай мове. Паралельна быў пазаштатным карэспандэнтам некаторых газэт. Так, у прыватнасьці, калі быў знойдзены скарб старажытных манэтаў ля вёскі Стары Дзедзін, ён з Паўлам напісаў пра гэта рэпартаж.[4] Першыя вершы зьявіліся ў друку ў 1930. У 1932 асобным выданьнем выйшла паэма «Зямныя зоры», дзе распавядалася пра ўдарныя будоўлі першай пяцігодкі.[5] Падборка вершаў зьмешчана ў зборніку «Крывёю сэрца» (1967).

[рэдагаваць] Выданьні твораў

  • Пруднікаў, А. Зямныя зоры / Алесь Пруднікаў. - Мн., Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932.
  • Крывёю сэрца / укладальнік А. Вялюгін. - Мн., Беларусь, 1967. С. 116-122.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае // Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн.: Маст. літ., 1973. — С. 227
  2. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін/ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. — С. 48
  3. ^ Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае // Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн.: Маст. літ., 1973. — С. 236—238
  4. ^ Зямля старажытных скарбаў // Клімавіцкі райвыканкам. Афіцыйны сайт.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Клімавіцк. р-на. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 645 с.: іл. — С. 624

[рэдагаваць] Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін/ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. — С. 48.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзінскі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн., Маст. літ., 1994. — С. 441—442.
  • Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том II. — С. 159—160.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Клімавіцк. р-на. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 645 с.: іл. — С. 624.
  • Пруднікаў П. Далёкае, але не забытае: Успаміны. — Мн., Маст. літ., 1988. — 175 с. — С. 149—154.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах