Алехна Судзімонтавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Алехна Судзімонтавіч
Pohonia.svg
Герб «Пагоня»
Асабістыя зьвесткі
Памёр: 1491
Бацькі: Судзімонт Доргевіч
Жонка: Ядвіга з Манівідаў
Дзеці: Соф’я, Ядвіга, Аляксандра, Ганна

Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[1]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (14481477), намесьнік полацкі (14631477), ваявода віленскі1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі1478)[2].

Валодаў маёнткамі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гнязьдзілава, Запоньне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тае прычыны, што ягоныя продкі не атрымалі герб у 1-й палове XV ст., карыстаўся «Пагоняй».

Упершыню згадваецца пад 1446, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Наваградку. У 14491553 был падкоморыем вялікага князя Казімера, якому абавязаны сваім кар’ерным ўзростам. У 14581459 быў намесьнікам гарадзенскім.

Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Івашкі Манівіда. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Часам сярод дачок згадваюцца[2] віленскія манашкі Дарота і Сьвятохна, што аднак ня мае пераканаўчага пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wiњniewski J. Osadnictwo wschodniej Biaіostocczyzny: geneza, rozwуj oraz zrуїnicowanie i przemiany etniczne // «Acta Baltico-Slavica» T. XI, 1977. S. 7—78.
  2. ^ а б в Пазднякоў В. Алехна Судзімонтавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 219.
  3. ^ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: «DiG», 2011. S. 127—136.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]