Алешандрэ Пата
| Алешандрэ Пата | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 верасьня 1989 (23 гады) Пату-Бранку, Бразылія |
|
| Рост | 179 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Карынтыянс | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2007 2007—2013 2013— |
Інтэрнасьёнал Мілян Карынтыянс |
10 (6) 117 (51) 7 (2) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2008— | Бразылія | 24 (9) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Алешандрэ Радрыгес да Сылва (па-партугальску: Alexandre Rodrigues da Silva; нарадзіўся 2 верасьня 1989 года, Пату-Бранку, Бразылія) — бразыльскі нападнік клюба «Карынтыянс» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Выхаванец школы бразыльскага «Інтэрнасьёнала». Адзін з самых таленавітых бразыльскіх футбалістаў за апошнія гады. У жніўні 2007 году італьянскі «Мілян» абвесьціў аб куплі ў «Інтэрнасьёнала» Пата за 22 мільёны эўра.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
«Інтэрнасьёнал» [рэдагаваць]
У 2006 годзе Алешандрэ стаў чэмпіёнам Бразыліі ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў. Пасьля таго як «Інтэрнасьёнал» атрымаў перамогу ў розыгрышу Кубка Лібэртадорэс і з каманды сышлі шматлікія лідэры, клюб стаў выпрабоўваць праблемы з нападнікамі. Гэта прымусіла зьвярнуць увагу галоўнага трэнэра Абэля Брагу на ўласную школу. Адтуль прыцягнулі ў асноўны склад на той момант лепшых маладых нападнікаў Паўднёвай Амэрыкі — Алешандрэ Пата й Луіса Адрыяна.
Гэтыя двое гульцоў па-сапраўднаму раскрыліся ў другой палове сэзону. Дэбют Пата ў чэмпіянаце Бразыліі адбыўся 26 лістапада ў матчы супраць «Палмэйраса». «Інтэрнасьёнал» разграміў суперніка зь лікам 4:1, а Пата зрабіў тры дзейсныя перадачы й забіў сам адзін гол.
«Мілян» [рэдагаваць]
2 жніўня 2007 года «Мілян» абвесьціў аб куплі Алешандрэ. За яго была выплачана мінімальная сума, абумоўленая ў кантракце футбаліста з клюбам з Порту-Алегры, то бок 22 мільёны эўра.
Першую частку новага сэзона ў «Міляне» Пата вымушаны быў правесьці па-за гульнёй. Аднак малады бразылец прымаў удзел у таварыскіх матчах новага клюба. 13 студзеня 2008 года ў складзе «Міляна» Алешандрэ правёў свой першы матч і забіў адзін гол.
«Карынтыянс» [рэдагаваць]
Перйшоў у «Карынтыянс» у студзені 2013 году, Алешандрэ абышоўся бразыльскаму гранду ў 15 млн эўра.
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
26 сакавіка 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразыліі, забіўшы адзіны гол у матчы супраць зборнай Швэцыі.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Клюбныя [рэдагаваць]
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2007
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2006
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2011
Міжнародныя [рэдагаваць]
- Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў: 2008
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Алешандрэ Пата — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Прафайл на афіцыйным сайце «Міляна»
- Прафайл на FootballDatabase.com