Алеўск
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Алеўск | |||||
| Олевськ | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1488 | ||||
| Магдэбурскае права: | 20 верасьня 1641 | ||||
| Вобласьць: | Жытомірская | ||||
| Раён: | Олеўскі | ||||
| Плошча: | 10 км² | ||||
| Насельніцтва: | 11 000 (2005) | ||||
| Тэлефонны код: | +380-4135 | ||||
| Паштовы індэкс: | 11001, 11002 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°13′40″ пн. ш. 27°38′53″ у. д. / 51.22778° пн. ш. 27.64806° у. д.Каардынаты: 51°13′40″ пн. ш. 27°38′53″ у. д. / 51.22778° пн. ш. 27.64806° у. д. | ||||
|
Алеўск на мапе Ўкраіны
Алеўск
|
|||||
Алеўск[1] (па-ўкраінску: Олевськ) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Убарць. Адміністрацыйны цэнтар Алеўскага раёну. Насельніцтва 11 тыс. чал. (2005).
Знаходзіцца за 180 км ад Жытоміра. Чыгуначная станцыя на лініі Сарны — Корасьцень.
Зьмест |
Этымалёгія назвы [рэдагаваць]
Назву места зьвязваюць з імём Оўруцкага князя Алега Сьвятаслававіча, які жыў і княжыў напрыканцы X ст. Падчас свайга княжаньня Алег Драўлянскі заснаваў Алегава Гарадзішча, якое неўзабаве пачалі зваць Олегск, а потым для спрашчэньня вымаўленьня — Волеўск[2] або Олеўск.
Гісторыя [рэдагаваць]
- 1488: першы пісьмовы ўспамін пра Алеўск, у складзе Вялікага Княства Літоўскага; у месьце існаваў драўляны замак.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага, валоданьне Нямірычаў.
- 20 верасьня 1641: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1796: мястэчка ў Оўруцкім павеце Валынскай губэрні, цэнтар воласьці.
- 1831: у Алеўску працавалі 2 вінакурні, дзейнічала вучэльня пры кармэліцкім кляштары.
- 1870: у мястэчку дзейнічалі царква, касьцёл, капліца і сынагога, працавалі 2 млыны.
- 1903: праз Алеўск прайшла чыгунка Кіеў — Ковель.
- 2003: атрымаў статус места.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, завод трактарных дэталяў.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
У Алеўску захаваўся помнік архітэктуры дзяржаўнага значэньня — мураваная царква Сьвятога Міколы (1596).
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1953. — 24 с.
- ^ а б Olewsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 480.
- ^ Олевск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
Літаратура [рэдагаваць]
- Olewsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 480
|
||||||||||||||||