Алмаз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Алмаз
Brillanten.jpg
Апрацаваны алмаз
Формула C
Прымешак N
Сынгонія Кубічная
Колер Бязколерны
Бляск Алмазавы
Празрыстасьць Празрысты
Цьвёрдасьць 10
Паказчык пераламленьня 2,417—2,419

Алма́з ці Дыямэ́нт — каштоўны камень. Надзвычай цьвёрды празрысты матэрыял. Складаецца з вугляроду, як і графіт. Здабываецца пераважна ў Паўднёвай Афрыцы глыбока пад зямлёю. Выкарыстоўваецца ў прамысловасьці дзякуючы сваёй трываласьці і як упрыгажэньне.

Фізыка-мэханічныя ўласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя характэрныя рысы алмаза — найвышэйшая сярод мінэралаў цьвёрдасьць, найбольш высокая цеплаправоднасьць сярод усіх цьвёрдых целаў 900—2300 Вт/(хв·К)[1], вялікія паказчыкі пераламленьня і дыспрэміі. Алмаз зьяўляецца дыэлектрыкам. У алмаза вельмі нізкі каэфіцыент трэньня па мэталу на паветры — усяго 0,1, што зьвязана з утварэньнем на паверхні крышталя тонкіх плёнакадсарбаванага газу, якія выконваюць ролю своеасаблівай змазкі. Калі такія плёнкі не ўтвараюцца, каэфіцыент трэньня ўзрастае і дасягае 0,5—0,55. Высокая цьвёрдасьць абумоўлівае выключную зносастойкасьць алмаза на сьціраньне. Для алмаза таксама характэрны самы высокі (у параўнаньні зь іншымі вядомымі матэрыяламі) модуль пругкасьці і самы нізкі каэфіцыент сьціску. Энэргія крышталя складае 105 Дж/г-ат, энэргія сувязі 700 Дж/г-ат — менш за 1 % ад энэргіі крышталя.

Тэмпэратура плаўленьня алмаза складае 3700—4000 °C. На паветры алмаз згарае пры 850—1000 °C, а ў пылні чыстага кіслароду гарыць квола-блакітным полымем пры 720—800 °C, цалкам пераўтвараючыся ў выніку ў вуглякісты газ. Пры награваньні да 2000 °C бяз доступа паветра алмаз пераходзіць у графіт за 15-30 хвілінаў. Сярэдні паказчык пераламленьня бясколерных крышталяў алмаза ў жоўтым колеру роўны прыкладна 2,417, а для разнастайных колераў спэктра ён вар’іруецца ад 2,402 (для чырвонага) да 2,465 (для фіялетавага). Здольнасьць крышталяў разлагаць белае сьвятло на асобныя складнікі называецца дыспрэсіяй. Для алмаза дыспрэмія роўная 0,063.

Адной з істотных уласьцівасьцяў алмазаў зьяўляецца люмінэсцэнцыя. Пад узьдзеяньнем сонечнага сьвятла і асабліва катоднага, ультрафіялетавага і рэнтгенаўскага праменьня алмазы пачынаюць люмінэсцыраваць — мігціць рознымі колерамі. Пад узьдзеяньнем катоднага і рэнтгенаўскага выпраменьваньня мігцяць усе разнавіднасьці алмазаў, а пад узьдзеяньнем ультрафіялетавага — толькі некаторыя. Рэнтгеналюмінэсцэнцыя шырока выкарыстоўваецца на практыцы для здабываньня алмазаў з пароды.

Вялікі паказчык пераламленьня, у шэрагу з высокай празрыстасьцю і дастатковай дыспрэсіяй паказчыка пераламленьня (гульня колеру) робіць алмаз адным з саміх дарагіх каштоўных камянёў (у шэрагу са смарагдам і рубінам), якія супернічаюць з алмаз па кошце). Алмаз у натуральным выглядзе не лічыцца прыгожым. Прыгажосьць надаецца алмазу аграньваньне, якая стварае ўмовы для шматразовых нутраных адлюстраваньняў. Гранёны алмаз называецца брыліянтам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Алмазсховішча мультымэдыйных матэрыялаў