Алыча
| Алыча | |
Квітнеючы куст |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двудольныя |
| Атрад | Ружакветныя |
| Сямейства | Ружавыя |
| Падсямейства | Сьлівовыя |
| Род | Сьліва |
| Від | Алыча |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Prunus cerasifera | |
Алыча (па-лацінску: Prunus cerasifera) — пладовае дрэва альбо куст з кісла-салодкімі пладамі бурштынава-жоўтага ці цёмна-чырвонага колеру роду сьліва сямейства ружавых.
Зьмест |
Батанічнае апісаньне[рэдагаваць]
Вышыня алычы да 8 м і болей.
Лісьце яйкападобнае або прадаўгавата-эліптычнае.
Кветкі белыя, распускаюцца раней за лісьце.
Плод - невялікая, звычайна жоўтая або ружовая касьцянка.
Хімічны склад[рэдагаваць]
Плады ўтрымліваюць цукры, лімонную і яблычную кіслоты, вітаміны, карацін.
Культывацыя[рэдагаваць]
Сьвятлалюбная, засухаўстойлівая расьліна, непатрабавальная да глебы і вільгаці. На Беларусі інтрадукаваная ў сярэдзіне ХІХ ст. з Паўночнага Каўказа й пашырылася на ўсёй тэрыторыі. Добра прыстасавалася да мясцовых умоў, зімаўстойлівая. Культывуецца ў садох і парках. Ёсьць адмысловая садовая форма алычы з пурпуровым лісьцем, ружовымі кветкамі й цёмна-чырвонымі пладамі.
Выкарыстаньне[рэдагаваць]
Алыча пышна квітнее й пладаносіць. Алыча зьяўляецца прышчэпай пры вырошчваньні саджанцаў сьлівы, апыляльнікам для некаторых сартоў сьлівы.
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |