Альбанскі лек

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альбанскі лек
200Lek(1997).jpg
Банкнота вартасьцю 200 лек
Краіна Альбанія
Падзел кіндарка
Код ISO-4217 ALL
Абменны курс:
(Даляр ЗША (15.09.2008г.))
86.1335

Альбанскі лек (па-альбанску: lek) – афіцыйная валюта Альбаніі. Код валюты згодна са стандартам ISO 4217 – ALL. Адзін лек дзеліцца на 100 кіндарак, але ў штодзённым жыцьці не ўжываюцца манэты вартасьцю ніжэй 5 лекаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва валюты паходзіць ад імя альбанскага князя ХV стагодзьдзя Леке Дукаджыні. Валюта была ўведзена ў абарачэньне ў 1926 годзе і да 1947 года ўжывалася паралельна з альбанскім франкам. Падзялялася на 10 кіндарак лек (франк на 10 кіндарак ар) і адносілася да франка па курсе 0,2 франка. У гады італьянскай акупацыі з 1939 года 1 лек быў роўны 1 італьянскай ліры. Валютная рэформа 1947 года ўвяла новы лек. У 1965 годзе быў уведзены чарговы новы лек, акі мяняў старыя па курсе 10:1. Былі ўведзены ў абарачэньне манэты 5, 10, 20 і 50 кіндарак, 1 лек і банкноты: 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 лек. У 1991 годзе была праведзена чарговая валютная рэформа.

Наш час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зараз ўжываюцца банкноты вартасьцю 100, 200, 500, 1000, 2000 і 5000 лек і манэты 1, 5, 10, 20, 50 і 100 лек. Так сама ўжываюцца розныя сэрыі банкнотаў з аднолькавым наміналам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Альбанскі лексховішча мультымэдыйных матэрыялаў