Альбанія
| Альбанія Republika e Shqipërisë |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Feja e Shqiptarit është Shqiptaria | |||||
| Дзяржаўны гімн «Himni i Flamurit» |
|||||
| Афіцыйная мова | Альбанская | ||||
| Сталіца | Тырана | ||||
| Найбуйнейшы горад | Тырана | ||||
| Форма кіраваньня | Рэспубліка Бамір Топі Салі Бэрыша |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
139-е месца ў сьвеце 28 748 км² 4,7% |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
129-е месца ў сьвеце 3 639 453 126,6/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
110 месца ў сьвеце $21,864 млрд $7018 |
||||
| Валюта | Лек (ALL) |
||||
| Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць — ад Асманскай імпэрыі |
28 лістапада 1912 |
||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .al | ||||
| Тэлефонны код | +355 | ||||
Альба́нія (па-альбанску: Shqipëria) — краіна ў Паўднёвай Эўропе на Балканах на ўзьбярэжжы Адрыятычнага і Іянічнага мораў. Мяжуе з Грэцыяй (282 км), Македоніяй (151 км), Косавам (114 км) і Чарнагорыяй (173 км). Агульная даўжыня межаў складае 1082 км, зь іх 720 па сушы і 362 па моры. Назва краіны паходзіць ад ілірыйскага «olba» — «паселішча».
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У старажытнасьці тэрыторыя сучаснай Альбаніі ўваходзіла ў склад Ілірыі, заселенай індаэўрапейскімі плямёнамі ілірыйцаў. Пазьней ілірыйцы перамяшаліся са славянамі і тракамі. У 168 годзе Ілітрыя была заваяваная Рымскай імпэрыяй, а з 395 году ўвайшла ў склад Усходняй Рымскай імпэрыі. У канцы VI — пачатку VII стагодзьдзяў сюды пачалі прыбываць славяне. З ІХ да ХІ стагодзьдзя тэрыторыя Альбаніі ўваходзіла ў склад Баўгарыі.
Першая альбанская краіна ўзьнікла ў ХІІ стагодзьдзі, а ў XIV яна было заваяванае Сэрбіяй. Каля 1435 году Альбанія была заваяваная Атаманскай імпэрыяй. У гэты час альбанскія фэадалы актыўна пераходзілі ў іслам, каб захаваць свае маёнткі і багацьце. Дзякуючы гэтаму альбанскія арыстакраты часта займалі адказныя пасады на заваяваных славянскіх тэрыторыях Атаманскай імпэрыі.
У ХІХ стагодзьдзі пачаўся нацыянальна-вызваленчы рух, а ў 1912 годзе альбанскі Народны Кангрэс абвясьціў незалежнасьць Альбаніі. У 1913 годзе былі спробы падзяліць Альбанію паміж Грэцыяй і Сэрбіяй. Да Другой сусьветнай вайны Альбанія паступова пераўтваралася ў княства, каралеўства, рэспубліку і зноў каралеўства.
16 красавіка 1939 году Альбанія была заваяваная Італіяй, а італьянскі кароль Віктар Эмануэль ІІІ быў абвешчаны альбанскім каралём. Пасьля 1941 году да альбанскага пратэктарату было далучана Косава. У красавіку 1943 году краіна была занятая нямецкімі войскамі. У 1943—1944 гадах у Альбаніі пачаў дзейнасьць моцны камуністычны рух.
Пасьля выхаду акупацыйных войскаў у краіне пачалася барацьба за ўладу паміж манархічнымі і камуністычнымі сіламі, якая скончылася перамогай камуністаў, акія перамаглі дзякуючы дапамозе югаслаўскага кіраўніка Ёсіфа Броз Ціта. 28 лістапада 1944 году Альбанія стала народнай рэспублікай пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і яе кіраўніка Энвэра Ходжа. Ёсіф Броз Ціта прапанаваў увайсьці ў склад Югаславіі Альбаніі і Баўгарыі, плянуючы стварэньне Вялікай Югаславіі, але гэтыя пляны не былі зьдзейсьненыя.
З 1960-х гадоў Альбанія пачала выходзіць з-пад кантролю СССР. У 1968 годзе Альбанія асудзіла інтэрвэнцыю савецкіх войскаў у Чэхаславакію і выйшла з Варшаўскай Дамовы. З гэтага часу сваю зьнешнюю палітыку Камуністычная Альбанія кіравала на мааісцкі Кітай. Альбанія стала першай краінай у сьвеце, якая абвясьціла сябе атэістычнай краінай. У 1976 годзе назва краіны была зьменена на Народная Сацыялістычная Рэспубліка Альбанія.
У канцы 1970–х гадоў, пасьля сьмерці Мао Цзэ Дуна ў Кітаі, у Альбаніі пачалася міжклянавая барацьба за ўладу, якая абвастрылася пасьля сьмерці прэм’ер-міністра Мэхмэта Шэху, абвінавачанага Ходжам у шпіянажы. Сьмерць Ходжа ў 1985 годзе дала пачатак паступовай дэмакратызацыі краіны.
У 1991 годзе, у выніку першых свабодных выбараў перамаглі камуністы, але праз год іх перамаглі дэмакратычныя сілы. У выніку эканамічнага крызысу 1997 году, які выклікаў антыўрадавыя паўстаньні, да ўлады прыйшла апазыцыя. Праз восем гадоў, Сацыялістычная партыя страціла ўладу, і ў 2005 годзе на парлямэнцкіх выбарах перамаглі дэмакратычныя партыі. У 2009 годзе Альбанія далучылася да НАТО. У нашыя дні Альбанія зьяўляецца кандыдатам да далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.
[рэдагаваць] Палітыка
Альбанія — прэзыдэнцкая рэспубліка. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (140 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. З 1990 году дзейнічае шматпартыйная палітычная сыстэма. Асноўнымі партыямі Альбаніі зьяўляюцца: Сацыялістычая партыя Альбаніі і Дэмакратычная партыя.
[рэдагаваць] Геаграфія
Асноўныя гарады: Дурэс (86 тыс. чалавек), Влора (74 тыс. чалавек), Шкодра (82 тыс. чалавек), Элбасані (84 тыс. чалавек).
Самы высокі пункт: Малі э Карабіт (2751 м).
75% тэрыторыі займаюць горы. Невялікія нізінныя абшары разьмешчаныя на ўзьбярэжжы Адрыятычнага мора і ў далінах рэк Дрын, Семан, Вьёса. На мяжы знаходзяцца тры вялікія возеры: Ахрыдзкае, Шкодэрскае і Прэспа.
[рэдагаваць] Эканоміка
Да канца 1980-х гадоў у краіне дзейнічала плянавая эканоміка, пачынаючы з 1988 году пачаўся паступовы пераход да рынкавай эканомікі. Хуткі рост эканомікі пачаўся ў 2000 годзе, калі штогадовы рост склаў 6—7%, адначасова колькасьць замежных інвэстыцыяў складае каля 50% СУП (у 2004 годзе замежныя інвэстыцыі склалі 5,7 млрд эўра, €1780 на кожнага жыхара). Але нягледзячы на гэта краіна, разам з Малдовай і Сэрбіяй застаецца адной з самых бедных у Эўропе. Існуюць меркаваньні, што рост эканомікі Альбаніі, які можа вывесьці яе на ўзровень, дастатковы для прыняцьця Альбаніі ў Эўрапейскі Зьвяз можа заняць да дваццаці гадоў.
Значныя мінэральныя багацьці краіны робяць прывабным разьвіцьцё здабываючай галіны прамысловасьці. У наш час вядзецца здабыча хрому, медзі, жалеза, нікелю, нафты, прыроднага газу, вугалю і баксытаў. Каля возера Прэспа знаходзіцца адно з багацейшых радовішчаў прыроднага асфальту.
Большую частку электрычнасьці краіна выпрацоўвае на гідраэлектрастанцыях.
У Альбаніі існуюць прадпрыемствы будаўнічай, электратэхнічнай, лёгкай, металапераапрацоўчай і харчовай прамысловасьці. Альбанія зьяўляецца буйным вытворцам тытунёвых вырабаў.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Альбанія падзелена на 12 прэфэктураў (корча), якія, ў сваю чаргу, дзеляцца на 36 акругаў (рэці):
| Прэфэктура | Насельніцтва | Плошча, км² | Сталіца |
|---|---|---|---|
| Берат | 193 855 | 1802 | Берат |
| Влёра | 193 361 | 2706 | Влёра |
| Гіракастра | 114 293 | 2883 | Гіракастра |
| Дзібра | 191 035 | 2507 | Пешкопія |
| Дурэс | 247 345 | 827 | Дурэс |
| Корча | 266 322 | 3711 | Корча |
| Кукес | 112 050 | 2373 | Кукес |
| Лежа | 159 792 | 1581 | Лежа |
| Тырана | 601 565 | 1586 | Тырана |
| Фіеры | 384 386 | 1887 | Фіеры |
| Шкодер | 257 018 | 3562 | Шкодер |
| Эльбасан | 366 137 | 3278 | Эльбасан |
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Колькасьць насельніцтва Альбаніі пачала зьмяньшацца з 1998 году, у выніку эміграцыі ў Італію і Грэцыю. Этнаграфічны склад насельніцтва складаецца з альбанцаў (95%), грэкаў (3%) і македонцаў. Каля 70% насельніцтва — мусульмане, 20 % — праваслаўныя хрысьціяне, 10% — каталікі.
[рэдагаваць] Транспарт
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Альбанія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
|
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
||
| Непрызнаныя: | ||
| Залежныя тэрыторыі: |
Акратыры і Дэкелія · Аляндзкія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Фарэрскія выспы · Шпіцбэрген · Ян Маен
|
|
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||
| Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (NATO) | ||
|---|---|---|
| Удзельнікі |
Альбанія · Баўгарыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ісьляндыя · Італія · Канада · Латвія · Летува · Люксэмбург · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Румынія · Славаччына · Славенія · Турэччына · Францыя · Харватыя · Чэхія · Эстонія
|
|
| Кандыдаты | ||
| Патэнцыйныя кандыдаты | ||
| Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе | |
|---|---|
| Чальцы |
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан · Канада · Кіпр · Кыргыстан · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Таджыкістан · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
| Партнэры |
Альжыр · Аўганістан · Ізраіль · Манголія · Марока · Паўднёвая Карэя · Тайлянд · Эгіпет · Японія · Ярданія
|