Альба (Італія)
Альба (па-італьянску: Albi) — горад на паўночным захадзе Італіі, у П'емонце. Насельніцтва 31 531 чалавек (31 сьнежня 2011). Вядомы вырошчваньнем пэрсікаў, белых труфэляў і вінаробствам.
[рэдагаваць] Гісторыя
Заснаваньне паселішча Альба-Пампэя (Alba Pompeia) на дарозе з Акві-Тэрмэ ў Турын прыпісваецца консулю Пампэю Страбону. У гэтым горадзе нарадзіўся адзін з рымскіх імпэратараў, Пэртынакс. З IV стагодзьдзі ў Альбе меўся свой біскуп пад начальствам арцыбіскупа Мілянскага. З XI стагодзьдзя — свабодная камуна Лямбардзкай лігі, у пазьнейшыя часы — яблык разладу паміж манфэрацкімі Алерамічы, мілянскімі Вісконці і домам Ганзага. Па выніках вайны за мантуанскую спадчыну (1631) адышоў да Савойскага дому, пасьля чаго страціў былое значэньне.
[рэдагаваць] Славутасьці
Помнікі даўніны — раманскі сабор Сьв. Ляўрэнтыя (дабудаваны ў 1486 годзе, рэканструяваны ў XIX стагоддзі), гатычная царква Сьв. Дамініка, сярэднявечны біскупскі палац, прысутныя месцы XIII стагодзьдзя, а таксама некаторыя вежы XIV—XV стст.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Альба (Італія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |