Альбрэхт Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альбрэхт Радзівіл
Albrecht Radziwiłł.PNG
Альбрэхт Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 сакавіка 1558
Памёр: 13 чэрвеня 1592
Род: Радзівілы
Бацькі: Мікалай Радзівіл «Чорны»
Альжбета з Шыдлавецкіх
Жонка: Ганна з Кетлераў
Дзеці: Ян Альбрэхт

Альбрэхт Радзівіл (8 сакавіка 1558, Вільня — 13 чэрвеня 1592, Кракаў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (15791586) і вялікі літоўскі1586).

Валодаў Клецкім і Давыд-Гарадоцкім княствамі, маёнткамі Лебедзева, Хажова, Геранёны і Лаздуны ў Ашмянскім павеце[1]. Ардынат на аліцкі і нясьвіскі, I ардынат клецкі1586). Трымаў Ковенскае староства1579).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясьвіж, 1758

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Чорнага» і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Станіслава, Юрыя, Мікалая.

Навучаўся ў Ляйпцыскім унівэрсытэце (15701573) і ў Рыме (15751576). У 1574 годзе ў Вільні перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

У 15791581 удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (15581582), за ўдзел у вызваленьні Полацку атрымаў пасаду надворнага маршалка.

Браў удзел у складаньні Ям-Запольскага міру (1582). У Клецку збудаваў мураваны касьцёл, фундаваў шпіталь[2].

Ажаніўся з Ганнай Кетлер, герцагіняй курляндзкай. Меў дачок Ганну, Кацярыну і Барбару; сына Яна Альбрэхта (15911626), II ардыната Клецку.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Радзівіл Альбрыхт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 486.
  2. ^ Радзівіл Альбрыхт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 52.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Альбрэхт Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах