Альбрэхт Радзівіл (староста рэчыцкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альбрэхт Радзівіл
Albrecht Radzivił. Альбрэхт Радзівіл (1758).jpg
Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясьвіж, 1758
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 сакавіка 1717
Памёр: 1790
Род: Радзівілы
Бацькі: Мікалай Фаўстын Радзівіл
Барбара з Завішаў
Жонка: Ганна Кунегунда з Халецкіх
Дзеці: Дамінік

Альбрэхт Радзівіл (25 сакавіка 1717, маёнтак Зьдзецел Наваградзкага ваяводзтва — 1790, места Глуск) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста рэчыцкі (17341773), генэрал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага (з 1755).

Валодаў Крожамі ў Жамойці, Глускам і Хальчам у Рэчыцкім павеце і інш.

[рэдагаваць] Біяграфія

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Фаўстына і Барбары з Завішаў. Меў братоў Ульдарыка Крыштапа, Юрыя і Станіслава.

Па сьмерці караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага (1733) выступаў разам з бацькам і братамі за абраньне на сталец Аўгуста Саса. Быў паслом на пацыфікацыйны сойм 1736, дзе падпісаў дыплём пра абраньне Аўгуста Саса. У 1750 абіраўся маршалкам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага. У 1740-х быў палкоўнікам літоўскай панцырнай кавалерыі, з 1754 — палкоўнікам гусарскага знаку ў харугве каралевіча Фрыдэрыка.

У часе бескаралеўя (1763) быў супраціўнікам Чартарыйскіх, выступаў супраць абраньня на сталец Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768 далучыўся да Барскай канфэдэрацыі і быў адным з кандыдатаў на пасаду яе маршалка ў Вялікім Княстве Літоўскім; у 1770 абіраўся маршалкам канфэдэрацыі ў Рэчыцкім павеце. У 1771 распрацаваў плян «вялізнай дывэрсіі», паводле якога канфэдэрацыя мусіла распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. Па захопе галоўных замкаў дзяржавы літоўскае войска мусіла сабрацца ў Бабруйску і адтуль выправіцца маршам у Каралеўства Польскае.

Па паразе канфэдэрацыі выехаў у Сылезію, потым у Італію. У 1777 вярнуўся і прымірыўся з каралём.

У шлюбе з Ганнай Кунегундай Халецкай меў 3 дачкі і сына Дамініка (17541798), старосту кнышынскага[1].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Радзівіл Альбрэхт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 486.

[рэдагаваць] Літаратура

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах